На гаспадара-парушальніка вывела лайка
09.07.2011
—
Новости Общества
|
Дзве тушы дзікоў са слядамі агнястрэльных раненняў знайшлі ў паляўнічых угоддзях Мазырскага лясгаса работнікі Ляскавіцкай міжрайінспекцыі. Побач з імі знаходзіліся паляўнічы сабака пароды лайка і дзве стрэляныя гільзы 12-га калібру. Разам з міліцыянерамі і прадстаўніком паляўніцтвакарыстальніка быў устаноўлены гаспадар сабакі — старшы майстар прадпрыемства "Этанол". Пры аглядзе жылля яго маці ў вёсцы Глініца Мазырскага раёна знайшліся зарэгістраваная паляўнічая стрэльба ТОЗ-34 12-га калібру са слядамі свежага парахавога нагару ў ствалах. Зброя канфіскаваная. Тушы дзічыны агульнай вагой 180 кілаграмаў перададзеныя паляўніцтвакарыстальніку. Парушальнік затрыманы да высвятлення абставін. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзве тушы дзікоў са слядамі агнястрэльных раненняў знайшлі ў паляўнічых угоддзях Мазырскага лясгаса работнікі Ляскавіцкай міжрайінспекцыі. |
|