У Каложскім парку археолагі даследуюць рэшткі манастырскіх могілак. 21.by

У Каложскім парку археолагі даследуюць рэшткі манастырскіх могілак

09.07.2011 12:17 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Каложскім парку археолагі даследуюць рэшткі манастырскіх могілак


Распачаўся другі этап археалагічных даследванняў у межах рэканструкцыі Каложскай царквы. Студэнты і магістранты ГрДзУ імя Янкі Купалы пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры археалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Сяргея Піваварчыка працуюць на пляцоўцы вакол самой царквы.

-Мэта гэтага этапу даследванняў – удакладненне гісторыі будынка, этапаў яго будаўніцтва, выяўленне стратыграфіі, этапаў заялення гэтай тэрыторыі, - адзначчае Сяргей Піваварчык.

На гэты час адкрылі рэшткі манаскіх могілак 15 стагоддзя: знаходзім пахаванні манахаў, святароў, магчыма і знатных прыхаджан. Пакуль нічога асабліва цікавага не знайшлі. Ёсць кераміка, манеты, упрыгожванні, элементы аддзення (гузікі), але гэта позняе.

Даследчыкі ўсё ж спадзяюцца выйсці на самы ранні этап і знайсці сляды першых паселішчаў на гэтым месцы, разлічваюць знайсці рэчы, якія паходзяць з 11 – пачатку 12 стагоддзяў – часу яшчэ да будаўніцтва Каложскай царквы.

Раскопы пад мурамі царквы дазволілі спраўдзіць глыбіню бетонных падмуркаў, зробленых у 30-ыя гады – гэта вельмі істотна для архітэктараў і праектантаў, якія будуць рабіць рэканструкцыю будынка.

Студэнцкая практыка завершыцца 16 ліпеня. Калі археалагічныя даследванні на гэтым не скончацца, праца будзе працягвацца намаганнямі валанцёраў. Першы этап археалагічных даследванняў у межах рэканструкцыі Каложскай царквы праводзіўся ў маі на пляцоўцы, дзе зараз вядзецца будаўніцтва царкоўна-прыходскага комплексу. Трэці распачнецца тады, калі інтэр’ер Каложы будзе перанесены ва ўжо адбудаваны комплекс, і археолагі будуць працаваць у самой царкве. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Распачаўся другі этап археалагічных даследванняў у межах рэканструкцыі Каложскай царквы. Студэнты і магістранты ГрДзУ імя Янкі Купалы пад кіраўніцтвам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика