Дваццаць гадоў — гэта толькі пачатак
12.07.2011
—
Новости Общества
|
"Славянскі базар" зачараваны на дажджы
Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" зачараваны на дажджы. Такую думку выказала карэспандэнту БЕЛТА вядучы інжынер-сіноптык Віцебскага абласнога цэнтра па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя Людміла Барадзянок. Калі спытаць любога віцябчаніна або пастаяннага госця форуму, якую асацыяцыю выклікае ў іх фестываль, то першым адказам абавязкова будзе дождж. Не стаў выключэннем і цяперашні форум: непрацяглыя трапічныя ліўні ідуць у Віцебску фактычна штодзень. Цікава, што галоўнай зонай іх выпадзення з'яўляецца цэнтральная частка горада, дзе размешчаны асноўныя пляцоўкі "Славянскага базару".
Сёлета на "базары" на конкурсе маладых выканаўцаў у нас, як ніколі раней, шмат шанцаў перамагчы. Шчыра хочацца ў гэта верыць. Беларуска Алена Ланская — прыгажуня, бландзінка, якая спявае. Канкурэнтам Алены будзе цяжка змагацца за Гран-пры, які сёлета "пацяжэў" да 15 тысяч долараў. Алена, калі праходзіў канцэрт-жараб'ёўка, так добра выканала ўсім вядомую песню "Малады ды нежанаты...", што многія ў зале філармоніі амаль што танцавалі. Наша зямлячка на конкурсе выступае другой пасля прадстаўніцы Расіі. Цікава, што расіянка Мары Карне — мулатка. Акцэнт на гэтым не раблю, проста даволі нечакана было ўбачыць на сцэне дзяўчыну з Расіі з такой знешнасцю. Але чаму б і не? На "базары" "галоўная нацыянальнасць" — талент. Мары выдатна спела "Рускі вальс". Што тычыцца прадстаўніка Украіны, то Уладзімір Квасніца — тыповы мача: высокі брунет, такія вельмі падабаюцца жанчынам. Ды і спяваць можа добра. Выступае пад 19-м нумарам. Цікава, што сярод удзельнікаў ёсць прадстаўнік Чэхіі па прозвішчы Дэйл, які, проста як Білан, сыграў на раялі падчас сваёй "прэзентацыі". Шчаслівая лічба 13 дасталася прадстаўніку Балгарыі. Апошняй — дваццатай — выступіць Маргарыта з Эстоніі. На "базары" журы ХХ міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні ўзначальвае міністр культуры Беларусі Павел Латушка. Раней беларускія чыноўнікі "не судзілі". Ён прызнаўся, што прызначэнне яго на гэтую пасаду стала для яго поўнай нечаканасцю, узначальваць журы вельмі адказна. Учора ў Летнім амфітэатры адбылося першае выступленне маладых канкурсантаў, а сёння яны спяюць вечарам у другі раз. Зразумела, мы "хварэем" за нашу прыгажуню. Аляксандр ПУКШАНСКІ. У нядзелю на "базары" правіў баль Дзень Cаюзнай дзяржавы— Фестываль у Віцебску — своеасаблівая дэманстрацыя нашага адзінства, духоўнасці, — адзначыў на прэс-канферэнцыі дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Павел Барадзін. — І той факт, што на яго з задавальненнем прыязджаюць таленты з розных кантынентаў, у тым ліку і "зоркі" сусветнай велічыні, — добрае пацвярджэнне таго, што фестываль — вельмі цікавая культурная падзея. Павел Барадзін паабяцаў абмеркаваць магчымасць павелічэння фінансавання "базару" ў 2-3 разы. Саюзная дзяржава ўдзельнічае ў фінансаванні фестывалю з 1998 года. З пачатку 2000-х гадоў штогадовае фінансаванне з саюзнага бюджэту — на ўзроўні 25 мільёнаў расійскіх рублёў.
Падчас наведвання Віцебскай вобласці Павел Барадзін у Лепельскім раёне наведаў дзве сям'і, у якіх выхоўваюцца прыёмныя дзеці. Дружным сем'ям падарылі грошы — 15 мільёнаў рублёў — і камп'ютары. Не застаўся без падарункаў і дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Жамчужына", таксама ў Лепельскім раёне, дзе праходзяць рэабілітацыю дзеці не толькі з Беларусі, але і з Расіі, з раёнаў, якія найбольш пацярпелі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Маланка разбіла машыну Іны Афанасьевай Маланка пашкодзіла машыну папулярнай беларускай спявачкі Іны Афанасьевай, якая прыехала на "Славянскі базар". З ёю і яе блізкімі ўсё ў парадку. Пра здарэнне карэспандэнту БЕЛТА расказала сама Іна Афанасьева.
Паводле прызнання Іны, гэта непрыемнасць не азмрочыла яе знаходжанне на юбілейным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Самае галоўнае для яе, што ўсё ў парадку з яе блізкімі. "Машына — гэта толькі жалеза, слава богу, што мы жывыя і здаровыя". Трапічныя ліўні з навальніцамі абрушваюцца на фестывальны горад, не парушаючы дваццацігадовай традыцыі: амаль кожны фестываль праходзіць пад акампанемент дажджу. Нашым дзяўчынкам — сямёркі! На "базары" ў дзіцячым конкурсе бяруць удзел юныя выканаўцы з 20 краін. Нашу краіну прадстаўляюць Аня і Саша з Мінска.Сёлета арганізатары жараб'ёўкі падарылі ўдзельнікам конкурсу казку. Літаральна! Сёлета арганізатары жараб'ёўкі падарылі ўдзельнікам конкурсу казку. Літаральна!У парку культуры і адпачынку на ўскраіне Віцебска дзятва апынулася ў казцы "Аліса ў краіне цудаў". Да гэтага ўчынілі падарожжа па Заходняй Дзвіне на цеплаходзе "Паўночная сталіца". Героі казкі сустракалі хлопчыкаў і дзяўчынак на беразе каля прычала. Дзецям паказалі сваё майстэрства аматары коннага спорту, малыя змаглі пагуляць з казачнымі героямі ў кракет, у пернікавым доме выбіралі пры дапамозе "казачнага посуду" нумары сваіх выступленняў. У першы дзень конкурсу Ганна Атрошчанка выступіць чатырнаццатай, а ў другі — сёмай. Аляксандра Няхай адпаведна сёмай і дваццатай. Пра сямёрку яна марыла. — Мы выйгралі адборачны нацыянальны тур, таму і трапілі на "базар", — не без гонару расказвае "Звяздзе" Ганна Атрошчанка. — Вядома, разлічваю на перамогу. На конкурс прыехала з мамай і кіраўніком студыі, у якой займаюся. Два касцюмы мне сшылі дызайнеры... — Я вельмі хачу перамагчы. І мару, каб дастаўся сёмы нумар, які для мяне шчаслівы, — расказала яшчэ да жараб'ёўкі Аляксандра Няхай. І выбрала сёмы нумар!!! — На фестываль прыехала разам з татам і мамай. Не, яны не музыканты. Я першая артыстка ў сям'і... Старшыня журы 9-га міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск — 2011", заслужаны артыст Расіі Сяргей Шусціцкі ў размове з карэспандэнтам "Звязды" адзначыў, што на "базары" ў журы ўпершыню. Раней быў старшынёй журы на іншых конкурсах: акцёрскай песні, на капусніках і гэтак далей. — Я шчаслівы пасля перапынку прыехаць на віцебскі фестываль, — расказвае ён. — Фестываль для мяне сапраўды родны. 15 гадоў я рыхтаваў фестывальныя дзённікі. Усяго 22 гады правёў на фестывалі. Адказнасць узначальваць журы неверагодная. Але не сумняваюся, што мы будзем судзіць сэрцам, сумленнем. Галоўная наша задача — разгледзець талент. Каб і праз гады, калі юныя таленты вырастуць і стануць вялікімі артыстамі, мы маглі ўспомніць не без гонару, што ўсё адбылося менавіта так: мы разгледзелі талент і падтрымалі. Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Славянскі базар" зачараваны на дажджы Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" зачараваны на дажджы. Такую думку выказала...
|
|