Тыдзень будзе цёплы, але без дажджоў не абыдзецца. 21.by

Тыдзень будзе цёплы, але без дажджоў не абыдзецца

12.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

У сераду атмасферны ціск будзе расці, у асноўным чакаецца без ападкаў. Толькі па ўсходзе збяруцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Пры гэтым начная тэмпература ў цэлым па Беларусі будзе вагацца ад 10 да 18 градусаў. Днём ліпеньскае сонца прагрэе паветра да 28 градусаў цяпла.

У другой палове тыдня пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Тэмпература зноў пачне павышацца, і днём 14 ліпеня яна дасягне 25 градусаў па поўдні, а па поўначы краіны — да 31.

Чарговы атмасферны фронт зноў пагоршыць умовы надвор'я. У начныя гадзіны месцамі, днём на большай частцы Беларусі прагназуюцца навальнічныя дажджы, у асобных раёнах моцныя. Пры навальніцах вецер можа ўзмацняцца парывамі да 15-20 метраў у секунду. Начная тэмпература складзе ад 13 да 20 градусаў цяпла. Днём прагназуецца ад 22 градусаў па паўночным захадзе да 31 градуса па паўднёвым усходзе Беларусі.

У бліжэйшыя выхадныя чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы. У суботу ноччу 12-19 градусаў, днём — ад 20 да 27. Ноччу 17 ліпеня чакаецца плюс 9-16 градусаў, днём — ад 21 градуса цяпла па поўначы краіны да плюс 29 градусаў па поўдні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. У сераду атмасферны ціск будзе расці, у асноўным чакаецца без ападкаў....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика