У Віцебску зоркі нараджаюцца, як бліны пякуцца. 21.by

У Віцебску зоркі нараджаюцца, як бліны пякуцца

13.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Знакавай падзеяй юбілейнага "базара" стаў святочны канцэрт "З юбілеем, фестываль!" з удзелам лаўрэатаў і пераможцаў міжнародных конкурсаў "Віцебск — 1992—2010". Цікава, а што даў "базар" цяперашнім "зоркам"? Чым яны займаюцца, якія навіны ў іх творчым і асабістым жыцці?

— Я ўладальніца двух Гран-пры. Другі Гран-пры — гэта маё каханне, якое я знайшла ў Віцебску, мой цяперашні муж (вядомы спявак), — гаворыць Святлана Слаўкавіч (Сербія), Гран-пры 1997 года. — "Базар" я шчыра люблю. Дзякуй за мае Гран-пры, "Славянскі базар"! Дзякуй, Віцебск!

— Я жыву ў ЗША. Вучуся ў адной з самых прэстыжных у ЗША акцёрскіх школ і музычным інстытуце, — расказвае Тэона Дольнікава (Расія), Гран-пры 2001 года. — Сабрала гурт. Пішам музыку. Безумоўна, хочам стаць вядомымі на ўвесь свет "зоркамі". Агучвала мультфільм кампаніі Дыснея.

— Галоўнае — правільна ўспрымаць перамогу. І ведаць, што рабіць далей. Несумненна, перамагчы на "базары" было вельмі прыемна, — дзеліцца ўспамінамі Максім Сапацькоў (Беларусь), Гран-пры 2003 года. — Многае змянілася. Выступаю пад творчым псеўданімам Макс Лоранс. Хачу пажадаць усім тым выканаўцам, якія толькі пачынаюць, удачы. Яны вельмі дастойныя спевакі — мяне вельмі ўразілі. Хочацца, каб у краінах, якія яны прадстаўляюць, ганарыліся імі. Хочацца пажадаць, каб на ўсё жыццё яны захавалі памяць аб выступленні ў Віцебску. На цяперашнім фестывалі адбылася прэм'ера маёй песні, якую напісаў яшчэ восем гадоў таму ў цягніку.

— Калі стаў уладальнікам Гран-пры, многага дасягнуў, — расказвае Пётр Ялфімаў (Беларусь), Гран-пры 2004 года. — Для мяне "базар" стаў стартавай пляцоўкай у маёй кар'еры спевака. Добры старт.

— Я перамагла, калі была яшчэ зусім юнай. Мне тады было ўсяго 17 гадоў, — дзеліцца ўспамінамі Наталля Краснянская (Украіна), Гран-пры 2007 года. — Палюбіла Віцебск. І было нават такое, што закахалася тут. Праўда, цягнулася гэта нядоўга. Мне заўсёды прыемна тут бываць. Сустракацца са знаёмымі мне людзьмі. Дарэчы, я таксама агучваю ўкраінскую версію мультфільмаў знакамітай студыі Дысней.

— Вельмі прыемна быць тут, кожны год вяртацца сюды. Акрамя ўсяго іншага, у Віцебску жыве мая бабуля, так што "базар" для мяне — фактычна родны дом, — расказвае Паліна Смолава (Беларусь), Гран-пры 2005 года. — Віцебск — мая другая радзіма. Зараз я жыву ў Маскве. Выйшла замуж.

— На жаль, не ўсе ў Літве ведаюць пра фестываль у Віцебску, — расказвае Донатас Мантвідас (Літва), Гран-пры 2008 года. — Памятаю, баяўся гледачоў, выходзіць на сцэну. Але ж здолеў сабрацца і перамог. Пішу песні, вершы, займаюся аранжыроўкай. Перамог у шоу "Танцы з зоркамі". Шмат падзей у маім жыцці. Стараюся развівацца як спявак.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Знакавай падзеяй юбілейнага "базара" стаў святочны канцэрт "З юбілеем, фестываль!" з удзелам лаўрэатаў і пераможцаў міжнародных конкурсаў "Віцебск —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика