Навіны сталіцы
13.07.2011
—
Новости Общества
|
Кватэры, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, могуць выставіць на продаж
Гарадскі выканаўчы камітэт прапануе выставіць на продаж кватэры, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці. Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька на пашыраным пасяджэнні Мінскага гарадскога савета па развіцці прадпрымальніцтва. Паводле яго слоў, гэты варыянт абмяркоўваецца як часовая мера для прыцягнення ў бюджэт валютных сродкаў, паколькі гораду неабходна фарміраваць крытычны імпарт. — Трэба аплачваць даўгі прадпрыемства "Белрыба". Таксама неабходна заплаціць 1 млн долараў, каб набыць новую прадукцыю для УП "Кінавідэапракат". Акрамя таго, сродкі патрэбны для таго, каб УП "Мінскія інфармацыйныя тэлевізійныя сеткі" магло разлічыцца з расійскімі пракатчыкамі за іх паслугі, — удакладніў М. Ладуцька. Паводле слоў старшыні Мінгарвыканкама, таксама разглядаецца пытанне аб тым, каб прадаваць за валюту нерухомасць, што арандуецца суб'ектамі гаспадарання на працягу пяці і больш гадоў. — У нас ёсць шэраг такіх заявак ад прадпрымальнікаў, — адзначыў Мікалай Ладуцька. — Звярнулася, у прыватнасці, адна буйная кампанія, у якой аб'ект, які арандуецца, знаходзіцца ў цэнтры горада. Прапануем ім выкупіць яго па 6 тыс. долараў за квадратны метр. Наталля ВАВІЛАВА, "Мінск—Навіны". Усё больш кватэр здаецца ў арэндуПа стане на 1 ліпеня зарэгістраваны 31500 мінчан, якія плацяць падатак з даходаў ад здачы жылля ўнаём. Пра гэта карэспандэнту агенцтва "Мінск—Навіны" паведаміў начальнік сталічнай інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Уладзімір Лайкоў. Пры гэтым за студзень—чэрвень колькасць арэндадаўцаў павялічылася больш чым на 3 тыс. (на 12%) у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. Стаўка падатку на кожны пакой, які здаецца ўнаём, залежыць ад размяшчэння кватэры па эканоміка-планіровачных зонах і складае 1—2 базавыя велічыні ў месяц. Аляксандр ФІЛІПОВІЧ,"Мінск—Навіны". Вайна незаконным шлагбаумамУ Мінску аб'явілі вайну самавольна ўстаноўленым шлагбаумам і іншым закрываючым устройствам. Аб гэтым паведаміў учора на аператыўнай нарадзе ў мэрыі начальнік землеўпарадкавальнай службы Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі, перадае БЕЛТА. Такія аб'екты падлягаюць або ўстараненню, або афармленню ў адпаведнасці з заканадаўствам. За нерэагаванне на прадпісанні суб'екты гаспадарання прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці. Усяго за апошні тыдзень выяўлена 39 фактаў самавольнай устаноўкі загараджальных канструкцый (ланцугоў, дроту з флажкамі, шлагбаумаў), 11 з іх дэманціравана, 15 у бліжэйшы час будуць узаконены, на 10 уласнікі аформілі дакументы. Але сустракаюцца выпадкі, калі пасля дэмантажу закрываючых устройстваў яны зноў вяртаюцца на свае месцы. "Гэта пытанне знаходзіцца на кантролі, да арганізацый, якія ігнаруюць указанні і патрабаванні, будуць прымяняцца самыя строгія меры", — сказаў Андрэй Дамарацкі. Таксама ён звярнуў увагу на неналежны выгляд некаторых узаконеных закрываючых устройстваў (усяго іх у Мінску налічваецца амаль 60), часта гэта ржавыя лагцугі, дрот з флажкамі, якія парушаюць эстэтычны выгляд горада. У месячны тэрмін трэба правесці інвентарызацыю такіх аб'ектаў і прывесці іх у парадак. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кватэры, якія знаходзяцца ў камунальнай уласнасці, могуць выставіць на продаж Гарадскі выканаўчы камітэт прапануе выставіць на продаж кватэры, якія знаходзяцца ў... |
|