Асіна
13.07.2011
—
Новости Общества
|
Ёсць у нашых лясах адно незвычайнае дрэва — асіна, вакол якой з'явілася мноства легенд і паданняў, прыкмет і павер'яў. Самае дзіўнае ў яе "паводзінах" — нават калі прырода, здавалася б, заснула глыбокім сном, асіна трымціць, шапоча сваім лісцем, бы хвалюецца за нейкі непапраўны грэх. Так яно ці не так — адзін Бог ведае бо з глыбокай даўніны даляцела легенда, быццам наканавана асіне вечна трэсціся за тое, што з яе быў зроблены крыж, на якім Сын Божы Ісус Хрыстос быў распяты іншаверцамі. Народнае паданне сцвярджае, што і цвікі, якімі прыбілі Збавіцеля да крыжа, таксама былі асінавымі. Больш позняе беларускае паданне "Пра бярозу і асіну" па-свойму "асэнсоўвае" прыродную асаблівасць дрэва. Яно зазначае: бяроза і асіна — гэта няверная жонка і яе палюбоўнік. Жонка разам з каханкам забіла свайго мужа, за што Бог ператварыў яе ў бярозу, і тая штогод абліваецца слязамі (сок пускае) за свой учынак. "Палюбоўнік стаў асінаю, якая ўвесь час трасецца ад страху. Каб перасцерагчыся ад хваробы, нашы продкі не выкарыстоўвалі гэта дрэва пры будаўніцтве хаты, не садзілі на падворку. Але каб пазбавіць гумно і хлеў ад нячыстай сілы, у сцяну абавязкова клалі некалькі асінавых плашак. У шэрагу рытуалаў, звязаных з магіяй, яскрава прасочваецца цесная сувязь асіны з нячыстай сілай. Каб вызначыць, хто з вясковых жанчын-вядзьмарак забіраў у кароў малако. гаспадар высякаў вялікі асінавы кол, убіваў у зямлю, здзіраў з яго кару і кідаў на раскладзены агонь, над якім падвешвалася даёнка, дзе кіпяцілася марлевая цадзілка. Кажуць, ведзьма абавязкова прыйдзе прасіць патушыць агонь. Распазнаць ведзьму можна было і іначай. Асінавымі дровамі палілі ў печы, а затым на полымя ставілі патэльню з соллю. Праз некалькі хвілін у хату ўлятала вядзьмарка і абяцала адрабіць назад нанесеную карове шкоду. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёсць у нашых лясах адно незвычайнае дрэва — асіна, вакол якой з'явілася мноства легенд і паданняў, прыкмет і павер'яў. Самае дзіўнае ў яе "паводзінах" —... |
|