Мошчы Мурамскіх цудатворцаў Пятра і Фяўронні застаюцца ў Мінску
14.07.2011
—
Новости Общества
|
Каўчэг з часціцамі мошчаў святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх застанецца ў нашым горадзе назаўсёды. Пра гэта паведаміў ініцыятар і арганізатар прынясення мошчаў у беларускую сталіцу настаяцель сталічнага Богаяўленскага прыхода іерэй Уладзімір Герасіменка. Паводле яго слоў, святыня перададзена ў дар нашаму гораду, а менавіта Богаяўленскаму прыходу, і знаходзіцца ў часовым храме на вуліцы Чыжэўскіх, 4. Да канца тыдня, па 17 ліпеня ўключна, можна прыехаць на паклон штодня з 8.00 да 20.00. З наступнага тыдня паломнікаў чакаюць у тыя дні, калі ў Богаяўленскай царкве праводзяцца богаслужэнні: у чацвер — з 19.00, у пятніцу — з 18.00, у суботу — з 9.00 да 21.00, у нядзелю — з 7.00 да 20.00. З 2 жніўня кожны аўторак у 19.00 ля мошчаў Пятра і Фяўронні Мурамскіх плануюць служыць малебны, у час якіх прагучаць прашэнні аб стварэнні сям'і, дараванні дзіцяці, чыстым і палымяным каханні і сямейным дабрабыце, паведаміў настаяцель. Нагадаем, мошчы Мурамскіх цудатворцаў дастаўлены ў сталіцу днём 7 ліпеня і да вечара 10 ліпеня былі кругласутачна адкрыты для пакланення. Святыню змясцілі ў спецыяльную палатку, збудаваную ў жылым раёне Лошыца паблізу ад перасячэння Ігуменскага тракта і завулка Чыжэўскіх. За трое сутак там пабывалі каля 55 тыс. паломнікаў з усёй Беларусі, удакладніў суразмоўца. Дабраверных князёў Пятра і Фяўронню Мурамскіх праваслаўная царква шануе як апекуноў шлюбу. Таццяна БАЦЮК, "Мінск—Навіны". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каўчэг з часціцамі мошчаў святых Пятра і Фяўронні Мурамскіх застанецца ў нашым горадзе назаўсёды. Пра гэта паведаміў ініцыятар і арганізатар прынясення мошчаў у...
|
|