Што хвалюе беларусаў?
16.07.2011
—
Новости Общества
|
Грамадская думка Нават ва ўмовах эканамічнага крызісу, які закрануў Беларусь, большасць яе жыхароў (58 працэнтаў) задаволены сваім жыццём. Такія вынікі апытання, праведзенага ў чэрвені Інафармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сярод асноўных праблем, якія хвалююць грамадзян, 30 працэнтаў рэспандэнтаў адзначалі рост інфляцыі, 22,5 працэнта — адсутнасць магчымасці набыць валюту, 22 працэнты — зніжэнне заработнай платы. Недахоп неабходных тавараў і вымушаны водпуск па месцы працы хвалюе 7,5 працэнта апытаных. Нягледзячы на крызіс, 9 працэнтаў рэспандэнтаў адзначылі паляпшэнне свайго матэрыяльнага становішча. У параўнанні з маем 2011 года колькасць грамадзян, упэўненых у заўтрашнім дні, павялічылася на 6,5 працэнта, а не ўпэўненых у сваёй будучыні зменшылася на 5 працэнтаў. Рэспандэнты звязваюць пазітыўныя змяненні з вынікамі праведзеных кіраўніком дзяржавы нарад па пытаннях сацыяльна-эканамічнай сітуацыі і прынятымі на іх канкрэтнымі кіраўніцкімі рашэннямі. Большасць удзельнікаў апытання (56,5 працэнта) адмоўна ставяцца да продажу акцый буйных прамысловых прадпрыемстваў Беларусі замежным інвестарам. Вынікі апытання сведчаць пра стабільную грамадска-палітычную сітуацыю. Абсалютная большасць (95,6 працэнта) рэспандэнтаў адмаўляюць магчымасць любога свайго ўдзелу ў розных акцыях пратэсту. Надзеі на выхад са складанай эканамічнай сітуацыі большасць апытаных звязваюць з рашэннямі кіраўніка дзяржавы. Ул. інф. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нават ва ўмовах эканамічнага крызісу, які закрануў Беларусь, большасць яе жыхароў (58 працэнтаў) задаволены сваім жыццём. Такія вынікі апытання, праведзенага ў... |
|