Бульба
16.07.2011
—
Новости Общества
|
"Як не будзе на Макрэні (1 жніўня) дажджу, то не будзе бульба гнісці ў зямлі" — вялікую ўвагу ў гэты дзень надавалі бульбе. Бульба адносна нядаўна з'явілася на тэрыторыі жыхарства ўсходніх славян, прыкладна ў ХVІІІ стагоддзі. Доўгі час яна лічылася "чужой", "д'ябальскай" раслінай. У стараверскіх тэкстах бульбу, чай і табак называлі "антыхрыставымі" раслінамі. І толькі ў ХІХ стагоддзі бульбу сталі ўжываць у ежу, спазнаўшы яе смакавыя і нават лекавыя якасці. З тых часоў бульба ва ўсходніх славян стала "другім хлебам": "Бульба хлебу дапамога", "Людзі на бульбе і капусце жывуць". У некаторых рэгіёнах пры заканчэнні збору бульбы пяклі бульбяныя бліны з морквай. На Палессі ў гэты дзень да святочнага стала абавязкова рэзалі пеўня. Паўсюдна было прынята крыху бульбы пакідаць на полі — каб задобрыць бульбянага бога — анчутку-бульбяніка. У народзе існавала строгае правіла: пачынаць капаць і есці бульбу неабходна ў той дзень тыдня, на які прыпала ў гэтым годзе Дабравешчанне. Акрамя гэтага, дапушчальным днём для пачатку капання бульбы лічылася субота — дзень ушанавання продкаў. Засыпаць бульбу ў склеп на доўгачасовае захоўванне раілі ў той дзень, калі памерлі бацька ці маці: "каб яны спрыялі з таго свету". Або ў той дзень тыдня, на які ў гэтым годзе прыпадала Дабравешчанне. Аксана Катовіч, Янка Крук. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Як не будзе на Макрэні (1 жніўня) дажджу, то не будзе бульба гнісці ў зямлі" — вялікую ўвагу ў гэты дзень надавалі бульбе. Бульба адносна нядаўна з'явілася на... |
|