Для католікаў Беларусі прызначаны новы пасол з Ватыкана. 21.by

Для католікаў Беларусі прызначаны новы пасол з Ватыкана

19.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шостым па ліку Апостальскім нунцыем для Беларусі прызначаны архіепіскап Клаўдыё Гуджэроцці. Такое рашэнне 15 ліпеня 2011 года падпісаў папа Рымскі Бенедыкт XVІ. Да гэтага часу на пасадзе нунцыя ў Беларусі працаваў архіепіскап Марцін Відавіч.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Ватыканам былі ўсталяваныя 11 лістапада 1992 г. Паводле каталіцкага партала catholіc.by, першапачаткова Апостальская Нунцыятура Беларусі была адчынена ў Ватыкане, а ўжо з 1994 года месцазнаходжанне дыпламатычнай місіі было перанесена ў Мінск (сёння — вул. Валадарскага, 6).

Архіепіскап Клаўдыё Гуджэроцці нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 г. у г. Верона (Італія). Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1982 г. Cкончыў факультэт усходніх моў і літаратуры пры Венецыянскім дзяржаўным універсітэце Ca Foscarі і атрымаў вучоную ступень магістра навукі святой літургіі пры Папскім літургічным інстытуце св. Анзэльма ў Рыме. З 1985 года працуе ў Кангрэгацыі па справах усходніх касцёлаў у Ватыкане.

Да прызначэння Апостальскім Нунцыем у Беларусі працаваў на аналагічных пасадах у Грузіі, Арменіі і Азербайджане. Архіепіскап Гуджэроцці стане шостым па ліку паслом Ватыкана ў Беларусі.

Ілья ЛАПАТО.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шостым па ліку Апостальскім нунцыем для Беларусі прызначаны архіепіскап Клаўдыё Гуджэроцці. Такое рашэнне 15 ліпеня 2011 года падпісаў папа Рымскі Бенедыкт XVІ. Да...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика