РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

19.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вярнулася спёка

На гэтым тыдні ў Беларусь зноў вяртаецца гарачае надвор'е, паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.

Асабліва гарачымі будуць бліжэйшыя трое сутак. У аўторак удзень гарачыя паветраныя масы, што паступаюць з поўдня Еўропы, павысяць тэмпературу да плюс 28-33 градусаў, толькі на паўночным захадзе паветра прагрэецца да 27 градусаў. Пры гэтым на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя навальніцы, месцамі — моцныя дажджы. Пры навальніцах прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў у секунду.

Прыток цяпла з поўдня Еўропы прадоўжыцца і 20-21 ліпеня. У асобных раёнах прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём слупкі тэрмометраў дасягнуць значэння 27-34 градусаў вышэй за нуль. Толькі на паўднёвым захадзе краіны, дзе будзе больш воблачнасці і дажджоў, тэмпературны фон не перасягне плюс 22-26 градусаў. Сярэдняя тэмпература паветра гэтымі днямі будзе на 4-9 градусаў вышэйшая за кліматычную норму. Пералом у характары ўмоў надвор'я ў большасці раёнаў адбудзецца ў пятніцу, калі Беларусь апынецца ва ўладзе маларухомага атмасфернага фронту. На большай частцы тэрыторыі пройдуць навальнічныя дажджы, месцамі — моцныя. Пры навальніцах чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў у секунду. Днём у асноўным прагназуецца 18-25 градусаў.

Інспектар загінуў ад кулі браканьера

Інспектар аховы ДУ "Бярэзінскі нацыянальны запаведнік" загінуў ад кулі браканьера, паведамілі БЕЛТА ў Генпракуратуры.

Інцыдэнт адбыўся паблізу вёскі Дражно Лепельскага раёна. Незаконным паляваннем у гэтым раёне займаўся раней судзімы жыхар Лепеля 1973 года нараджэння. Ад выстралу з яго зброі ІЖ-26 і загінуў інспектар аховы запаведніка — мужчына 1975 года нараджэння. Зброя аказалася незарэгістраванай. Падазроны быў затрыманы праваахоўнікамі. У органах пракуратуры пакуль не паведамляюць, ці была заведзена крымінальная справа. Высвятляюцца больш дакладныя акалічнасці здарэння.

Кар. БЕЛТА.

Першы народжаны ў Дзень вызвалення абласнога цэнтра гродзенец атрымаў падарункі

Першы народжаны 16 ліпеня гродзенец атрымаў падарункі з нагоды Дня вызвалення абласнога цэнтра. Каштоўныя падарункі ад гарвыканкама і абласной арганізацыі РГА "Белая Русь" і пасведчанне ўручаны бацьку нованароджанага на гарадскім мітынгу, прысвечаным памятнай даце, перадае БЕЛТА.

Мітынг у гонар 67-й гадавіны вызвалення Гродна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прайшоў каля помніка загінулым воінам у гарадскім парку імя Жылібера. Па традыцыі ў ім прынялі ўдзел кіраўніцтва Гродна і вобласці, ветэраны, прадстаўнікі працоўных калектываў. Звычаем стала ўзнагароджваць і першага жыхара абласнога цэнтра, які з'явіўся на свет у гэты дзень. У гэтым годзе 16 ліпеня ў Гродне першая з'явілася на свет дзяўчынка ў сям'і Юліі і Аляксандра Жалязняк, прадаўца і работніка ААТ "Гроднажылбуд".

На працягу дня ў парку праходзілі забаўляльныя мерапрыемствы, канцэрты. У гонар памятнай даты гродзенскія ветэраны запрошаны на прыём мэра. Гродна вызвалена 16 ліпеня 1944 года войскамі 2-га і 3-га Беларускіх франтоў (16 ліпеня — праванабярэжная частка горада, 24 ліпеня — занёманская).   Склеп, канапа, балкон

У склеп на дачы палезла 95-гадовая гамяльчанка... Пенсіянерка ўпала з прыступак і ўдарылася галавой. Пасля двух тыдняў, праведзеных у бальніцы, бабуля памерла. Куды больш маладзейшая, 56-гадовая жанчына, шпіталізавана ў рэанімацыю пасля падзення... з канапы. А вось 45-гадовы жыхар Гомеля, для таго, каб зламаць хрыбетнік, скокнуў... з казырка пад'езда дома. У бальніцы з пераломам нагі знаходзіцца і 20-гадовая гамяльчанка, якая зрабіла крок... з балкона сваёй кватэры. Цікава, што тры з чатырох выпадкаў адбыліся ў Навабеліцкім раёне Гомеля ў адзін дзень.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вярнулася спёка На гэтым тыдні ў Беларусь зноў вяртаецца гарачае надвор'е, паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика