Зямлю ў Мінскай вобласці будуць выдзяляць толькі на падрыхтаваных для індывідуальнага будаўніцтва тэрыторыях. 21.by

Зямлю ў Мінскай вобласці будуць выдзяляць толькі на падрыхтаваных для індывідуальнага будаўніцтва тэрыторыях

19.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такое рашэнне прынята ўчора на пасяджэнні Мінскага аблвыканкама, на якім разглядаліся меры па ўстараненні парушэнняў заканадаўства аб рэгістрацыі грамадзян і зямельнага заканадаўства ў Мінскай вобласці, перадае БЕЛТА.

На думку старшыні Мінаблвыканкама Барыса Батуры, гэта дасць магчымасць кантраляваць асваенне участкаў, выявіць тых, хто набыў зямлю для перапродажу і пазбегнуць самавольства ў сферы землеўпарадкавання. У раёне плануемай жылой забудовы павінна быць створана мінімальная інфраструктура: масіў абгароджаны, зроблена гравійная дарога і праведзена электрычнасць.

"Калі спачатку вызначылі б участак пад масіў індывідуальнай забудовы, зрабілі б хоць у гравійным выкананні вуліцы і далі электраэнергію, а пасля гэтага пачалі выдзяляць зямлю, тады не было б той сітуацыі, што цяпер склалася — адзін будуецца, а іншыя ўчасткі зарастаюць", — сказаў Барыс Батура, адзначыўшы, што такі прыклад існуе ў Смалявіцкім раёне.

Дзеючае зямельнае заканадаўства недасканалае, і многія прадпрымальныя грамадзяне гэтым скарысталіся. У прыватнасці, не ўрэгуляваны пытанні кансервацыі і продажу зямельных участкаў, рэгістрацыі па дагаворах найму. На ўсё гэта адказныя службы закрывалі вочы, а часта і садзейнічалі ўчыненню правапарушэнняў. Цяпер рыхтуюцца змяненні ў нарматыўна-прававыя акты, каб выключыць магчымасць махінацый.

Таксама ў Мінскай вобласці будуць прыняты меры для канфіскацыі зямельных участкаў у грамадзян, якія атрымалі іх дзякуючы фіктыўным дагаворам найму. Прынята ўжо каля 30 такіх рашэнняў, многія справы разглядаюцца ў судах. Будзе ўзмоцнены кантроль за продажам закансерваваных зямельных участкаў — сустракаюцца выпадкі, калі грамадзяне фіктыўна ўстанаўліваюць 12 працэнтаў будаўніцтва, затым рэгіструюць і прадаюць як аб'ект незавершанага будаўніцтва. Калі ў заканадаўства будуць унесены змены і ўстаноўлена 70-працэнтная гатоўнасць будынкаў для магчымасці рэалізацыі, то сітуацыя палепшыцца. Акрамя таго, на жорсткі кантроль возьмуць нямэтавае выкарыстанне зямельных участкаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое рашэнне прынята ўчора на пасяджэнні Мінскага аблвыканкама, на якім разглядаліся меры па ўстараненні парушэнняў заканадаўства аб рэгістрацыі грамадзян і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика