ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
19.07.2011
—
Новости Общества
|
Кошт унцыі золата ўпершыню перавысіў 1600 долараў
Кошт золата падчас гандлю 18 ліпеня ўпершыню перавысіў 1600 долараў за унцыю (каля 31 грама). Нагадаем, дагэтуль гістарычны максімум цэн быў абноўлены толькі 5 дзён таму, калі кошт унцыі дасягнуў 1579,7 долара. За мінулы год цэны на каштоўны метал выраслі на 30%. Калі верыць прагнозам аналітыкаў брытанскага банка Standard Chartered Plc, кошт на золата да 2020 года можа падняцца да $5000 за тройскую унцыю на фоне запаволення тэмпаў росту здабычы і попыту, які павялічваецца з боку Індыі і Кітая. "Мы мяркуем, што ўжо да 2014 года кошт унцыі золата дасягне адзнакі ў $2000, — адзначае аналітык Standard Chartered Янь Чэнь. — Існуе таксама верагоднасць, што да 2020 года золата падаражэе да $5000 за унцыю на фоне росту прыбыткаў насельніцтва ў Кітаі і Індыі". Лаўроў: Расія гатова прызнаць Пераходны нацыянальны савет ЛівііРасія гатовая прызнаць Пераходны нацыянальны савет Лівіі, калі ідзе гаворка пра прызнанне ПНС у якасці боку ў перамовах нароўні з іншымі апазіцыйнымі сіламі. Такую заяву зрабіў на прэс-канферэнцыі ў Маскве міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў. Адказваючы на просьбу журналістаў пракаментаваць інфармацыю пра тое, што ЗША выказалі гатоўнасць прызнаць ПНС Лівіі, кіраўнік расійскага замежнапалітычнага ведамства падкрэсліў, што далёка не ўсе апазіцыйныя групоўкі Лівіі ўваходзяць у ПНС. "Калі гаворка ідзе пра прызнанне ПНС адзіным прадстаўніком лівійскага народа, гэтую пазіцыю мы не падзяляем", — сказаў міністр. Паводле яго слоў, прыхільнікі падобнага рашэння з'яўляюцца "прыхільнікамі палітыкі ізаляцыі тых сіл, якія прадстаўляюць Трыпалі". Паліцыя Польшчы адшуквае вінаватага ў серыі выбухаў самаробных бомбаўПраваахоўныя органы Польшчы адшукваюць мужчыну, які здзейсніў серыю выбухаў самаробных бомбаў у Кракаве з канца чэрвеня, паведамляюць у панядзелак польскія СМІ. У выніку чатырох такіх невялікіх выбухаў за апошнія некалькі тыдняў у Кракаве траўмы атрымалі пяць чалавек. У панядзелак паліцыя апублікавала фотаробат падазраванага: на ім мужчына 25-30 гадоў. Некаторыя СМІ паведамляюць, што паліцыя можа мець справу з псіхічна нездаровым чалавекам. Паводле версіі іншых, злачынец можа здзяйсняць тэракты ў мэтах вымагальніцтва ці з-за фінансавых "разборак". Паліцыя пакуль не пацвердзіла, што за ўсе чатыры выбухі адказнасць нясе адзін і той жа чалавек. У Маскве папярэджаны буйны тэракт на транспарцеУ Маскве папярэджаны буйны тэрарыстычны акт. Супрацоўнікі ФСБ затрымалі чацвярых выхадцаў з Паўночнага Каўказа, якія яго рыхтавалі. Пра гэта прэзідэнту Расіі далажыў дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў. Кіраўнік спецслужбы намякнуў, што тэракт мог прывесці да шматлікіх ахвяр на транспарце. У тэрарыстаў канфіскавалі гатовую да ўжывання самаробную бомбу "агульнай магутнасцю 10 кілаграмаў у трацілавым эквіваленце", распавёў кіраўнік ФСБ. "Канфіскавана зброя, карты, схемы месца ажыццяўлення тэрарыстычнага акту", — дадаў ён. Ужо выяўлены тыя, хто дапамагаў тэрарыстам, атрыманы неабходныя рэчыўныя доказы, а таксама прызнанні, адчытаўся Бортнікаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маскве папярэджаны буйны тэракт на транспарце У Маскве папярэджаны буйны тэрарыстычны акт. Супрацоўнікі ФСБ затрымалі чацвярых выхадцаў з Паўночнага Каўказа,... |
|