Французскія праўнукі Рэпіна ў Віцебску. 21.by

Французскія праўнукі Рэпіна ў Віцебску

19.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каля дваццаці іншаземных нашчадкаў вядомага на ўвесь свет мастака Рэпіна, які, як вядома, пад Віцебскам меў сядзібу, упершыню разам прыехалі на віцебскую зямлю. Прыехалі з Францыі і Швейцарыі, каб на свае вочы ўбачыць, дзе жыў і працаваў іх славуты продак. Праграма візіту вельмі насычаная і завершыцца 20 ліпеня.

Перад тым, як прыехаць у Беларусь, праўнукі і праўнучкі спачатку пабывалі на радзіме мастака — у Харкаўскай вобласці, потым у Маскве, дзе выстаўлены ў музеях ягоныя творы.

Цікава, што сярод нашчадкаў мастака, якія прыехалі у Беларусь, ёсць і студэнты, і бухгалтар універсітэта, інжынер-электратэхнік, дырэктар пачатковай школы, інжынер тэлекамунікацый, выкладчык фізкультуры і іншыя.

Зразумела, вельмі знакавым стане іх наведванне сядзібы Рэпіна ў Здраўнёва пад Віцебскам на беразе Заходняй Дзвіны. Сядзібу гэтую мастак набыў у 1892 годзе. Пасля рэвалюцыі 1917 года ў ёй жыла малодшая дачка Рэпіна са сваёй дачкой. Потым унучка выйшла замуж за святара, і ў іх нарадзіліся тры сыны і дачка. Ім неаднаразова пагражалі рэпрэсіі і высяленне. У 1930-м сям'я пераехала ў Фінляндыю. А пасля смерці Рэпіна — у Францыю. Сядзіба пад Віцебскам, было гэта ў 1990-я, гарэла, але яе беражліва аднавілі, адрэстаўравалі.

Па-свойму ўнікальны візіт арганізуецца пры ўдзеле ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама і абласнога краязнаўчага музея. У рамках візіту намечана сустрэча з прадстаўнікамі ўладаў горада, творчай інтэлігенцыяй.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля дваццаці іншаземных нашчадкаў вядомага на ўвесь свет мастака Рэпіна, які, як вядома, пад Віцебскам меў сядзібу, упершыню разам прыехалі на віцебскую зямлю....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика