Помнік Грунвальду ў Ваўкавыску. 21.by

Помнік Грунвальду ў Ваўкавыску

19.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З нагоды святкавання Дня горада ў Ваўкавыску быў адкрыты помнік, прысвечаны 600-годдзю Грунвальдскай бітвы. З гісторыі Ваўкавышчыны вядома, што ў той бітве загінула амаль уся Ваўкавыская харугва, якая прымала ўдзел у баталіі. Факт удзелу Ваўкавыскай харугвы і гераізм нашых продкаў пацвярджаецца ў гістарычных хроніках.

Старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Дзмітрый Голец сказаў, што адкрыццё помніка спазнілася на адзін год: некалькі разоў перарабляўся праект мемарыяльнага знака для таго, каб канчатковы варыянт эскіза быў зацверджаны Гродзенскай абласной мастацка-экспертнай радай.

На адкрыццё помніка Грунвальду сабралася шмат людзей, у тым ліку прадстаўнікі выканаўчых уладаў, дэлегаты ад буйных арганізацый і прадпрыемстваў горада, польскія і расійскія госці, сябры Грамадскага аб'яднання "Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры", прадстаўнікі партый і рухаў. Пасля афіцыйнага адкрыцця да помніка былі ўскладзены кветкі і вянкі.

Сяргей ЧЫГРЫН. Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З нагоды святкавання Дня горада ў Ваўкавыску быў адкрыты помнік, прысвечаны 600-годдзю Грунвальдскай бітвы. З гісторыі Ваўкавышчыны вядома, што ў той бітве загінула...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика