Дары лесу — у цане
20.07.2011
—
Новости Общества
|
У нядзелю крутнуўся па рынку і вырашыў ехаць за лісічкамі. Але пад вечар у панядзелак над Баранавічамі пракацілася навальніца з ветрам ды градам, і паездку давялося адкласці з аўторка на чацвер. Трэба ехаць на дачу, бо невядома, што там бура нарабіла. А што датычыцца грыбоў, то цана на іх завоблачная — паўлітровы слоік лісічак прадаецца за 6 тысяч, а літровы — за 12. Ды і калі тыя слоікі страсянуць, то напалову будуць пустымі. А ў прыёмным пункце за 1 кілаграм лісічак плацяць 18 тысяч. У параўнанні з мінулым годам кошт лісічак вырас больш чым удвая. Такая ж сітуацыя і з чарніцамі. Трохлітровае вядзерца прадаецца за 35 тысяч, а такая ж колькасць чорных парэчак — за пяць тысяч. Агрэст на тысячу даражэй. Калі азірнуцца на дваццаць гадоў, то вядро чарніц мянялі на вядро чорных парэчак, а сёння апошнія не дужа карыстаюцца попытам, хоць і вельмі карысныя. Звярнуў увагу, што лісічкі здаюць вельмі дробненькія, збіраць такія, між іншым, забаронена, але пры такой цане на гэта ніхто не глядзіць. Хоць супрацоўнік інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету мог бы папрысутнічаць, калі з цягнікоў натоўп ідзе на прыёмны пункт. Збор грыбоў толькі пачынаецца, і неўзабаве ў лес паедуць тысячы людзей, а ці здолее ён усіх іх прыняць — пакажа час. Сымон Свістуновіч. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю крутнуўся па рынку і вырашыў ехаць за лісічкамі. Але пад вечар у панядзелак над Баранавічамі пракацілася навальніца з ветрам ды градам, і паездку...
|
|