Журналістыка — на дастойным узроўні. 21.by

Журналістыка — на дастойным узроўні

22.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пытанне да міністра

  Сёння спецыялістаў у галіне журналістыкі, апроч БДУ, рыхтуюць многія іншыя навучальныя ўстановы. Ці не адбілася гэта на якасці журналістыкі ў цэлым і ці адпавядае ўзровень кваліфікацыі такіх выпускнікоў патрабаванням часу?

— Я быў праціўнікам з'яўлення дадатковых аддзяленняў і факультэтаў журналістыкі ў іншых ВНУ, акрамя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, — прызнаўся Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алег ПРАЛЯСКОЎСКІ падчас рабочага візіту ў Маладзечна. — Але так атрымалася, што на пэўным этапе журфак БДУ стаў рыхтаваць журналістаў для Мінска. Таму для кадравага забеспячэння на перыферыі мясцовым ВНУ прыйшлося адкрываць свае аддзяленні журналістыкі. Цяпер сітуацыя пачала змяняцца да лепшага.

Сёння Інстытут журналістыкі БДУ (былы журфак) з'яўляецца адной з выдатнейшых журналісцкіх навучальных устаноў на прасторы СНД. Гэта аўтарытэтная ацэнка мэтраў пяра і камеры, якія прыязджалі ў Мінск на Міжнародны медыя-форум. Яны высока ацанілі цудоўную матэрыяльна-тэхнічную базу Інстытута журналістыкі і яго выкладчыцкі калектыў. Нараканняў на падрыхтоўку спецыялістаў з боку працадаўцаў — кіраўнікоў газет і тэлеканалаў — няма.

Міністр звярнуў увагу на тое, што, нягледзячы на значную колькасць навучальных устаноў, усе яны абапіраюцца на метадалагічную базу Інстытута журналістыкі БДУ. Больш за тое, выкладчыкі Інстытута журналістыкі вахтавым метадам выязджаюць у іншыя рэгіёны, дзе рыхтуюць журналістаў, і ў самім Інстытуце вядзецца падрыхтоўка выкладчыцкіх кадраў для іншых ВНУ. Дзякуючы такой зладжанай рабоце, сёння можна канстатаваць дастойны ўзровень падрыхтоўкі журналісцкіх кадраў у краіне, падкрэсліў Алег Праляскоўскі.

Інга МІНДАЛЁВА. Маладзечанскі раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння спецыялістаў у галіне журналістыкі, апроч БДУ, рыхтуюць многія іншыя навучальныя ўстановы. Ці не адбілася гэта на якасці журналістыкі ў цэлым і ці адпавядае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика