РОЗГАЛАС
23.07.2011
—
Новости Общества
|
Легкавік сутыкнуўся з аўтобусам
Пра гэта здарэнне ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення пры Мінскім гарадскім упраўленні МНС у 3 гадзіны ночы паведаміў інспектар-дзяжурны УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. Сутыкненне адбылося на праезнай частцы па вуліцы М. Багдановіча, 198, былі пацярпелыя, патрабавалася дэблакіроўка. На месцы высветлілася, што сутыкнуліся легкавы аўтамабіль "Міцубісі Экліпс" і дзяжурны аўтобус МАЗ-103. Апошні належаў філіялу "Аўтобусны парк №4" дзяржаўнага прадпрыемства "Мінсктранс". У выніку дарожна-транспартнага здарэння ў легкавіку пацярпелі кіроўца і тры пасажыры, адзін з іх — дзіця 2008 года нараджэння. Яны з пашкоджаннямі рознай ступені цяжкасці былі дастаўлены ў бальніцу хуткай дапамогі. Аднаго з пасажыраў легкавога аўтамабіля — дзяўчыну 1993 года нараджэння — выратавальнікі даставалі з дапамогай гідраўлічнага інструмента. Сяргей РАСОЛЬКА. Мінская міліцыя і супрацоўнікі КДК затрымалі інтэрнацыянальную групу валютчыкаў Групу валютчыкаў, якая складалася з грамадзян Беларусі, Азербайджана і Ірана, затрымалі сталічныя аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і супрацоўнікі дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ГУУС Мінгарвыканкама. Арганізатара — 40-гадовага грамадзяніна Азербайджана — затрымалі на рынку "Экспабел" у момант заключэння чарговай здзелкі па абмене долараў ЗША на беларускія рублі. Паводле існуючай у міліцыянераў інфармацыі, з чэрвеня гэтага года азербайджанец, з дапамогай 5 змоўшчыкаў, грамадзян Ірана і Беларусі, атрымаў даход звыш Br50 млн, а сумы некаторых здзелак даходзілі да $30-40 тыс. На гэты момант адносна падпольнага валютчыка заведзена крымінальная справа па арт. 233 "Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць" КК Беларусі. Вырашаецца пытанне аб прыцягненні да крымінальнай або адміністрацыйнай адказнасці саўдзельнікаў затрыманага, якія ажыццяўлялі скупку валюты. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Легкавік сутыкнуўся з аўтобусам Пра гэта здарэнне ў цэнтр аператыўнага ўпраўлення пры Мінскім гарадскім упраўленні МНС у 3 гадзіны ночы паведаміў... |
|