Мінкульт і Генпракуратура будуць разам ахоўваць гісторыка-культурную спадчыну. 21.by

Мінкульт і Генпракуратура будуць разам ахоўваць гісторыка-культурную спадчыну

26.07.2011 11:46 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мінкульт і Генпракуратура будуць разам ахоўваць гісторыка-культурную спадчыну


Міністэрства культуры Беларусі і Генеральная пракуратура прынялі сумесную пастанову аб супрацоўніцтве па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

Як паведамляе прэс-служба Мінкульта, сумесная пастанова прынята “ў мэтах павышэння эфектыўнасці барацьбы з парушэннямі заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны і папярэджання такіх парушэнняў”.

Дакумент вызначае мэты, асноўныя напрамкі, формы і парадак абмену інфармацыяй з прыцягненнем тэрытарыяльных органаў пракуратуры і упраўленняў культуры аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства культуры.

У межах дамоўленасці Мінкульт і Генпракуратура плануюць праводзіць сумесныя праверкі выканання заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, абменьвацца інфармацыяй і прымаць захады арганізацыйнага і прававога характару ў мэтах забеспячэння аховы, належнага выкарыстання і ўтрымання помнікаў даўніны.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрства культуры Беларусі і Генеральная пракуратура прынялі сумесную пастанову аб супрацоўніцтве па пытаннях аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика