Гандаль — гэта свайго роду мастацтва. Так сцвярджаюць у РДГУП "Металурггандаль"
28.07.2011
—
Новости Общества
|
Хораша! Выдатна! Прызнацца, нам не так ужо часта даводзілася наведваць аб'екты рознічнай гандлёвай сеткі і грамадскага харчавання названага рэспубліканскага даччынага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства. Але тое, што мы бачылі і чулі ў Жлобіне ад работнікаў флагмана айчыннай металургіі, якія разам з многімі жыхарамі горада і раёна з'яўляюцца традыцыйнымі пакупнікамі, прыемна ўражвае. Вось, напрыклад, кавярня адкрытага тыпу "Утульнасць", якая размяшчаецца ў адміністрацыйна-бытавым комплексе сталедротавага цэха № 3 БМЗ. Гартаем кнігу скаргаў і прапаноў, і на кожнай старонцы яе — падзякі, падзякі і падзякі. За надзвычай добрыя адносіны да наведвальнікаў, шыкоўную кухню, культурнае абслугоўванне, уменне персаналу быць "прыгожымі душэўна". Такіх смачных страў, як тут, сцвярджаюць людзі, не знойдзеш ні ў адным прадпрыемстве грамадскага харчавання горада. Гутарым з загадчыкам вытворчасці кавярні Галінай Пятроўнай Рудкоўскай, заслужаным работнікам гандлю Рэспублікі Беларусь, якая расказвае, што любімай справе яна аддала 35 гадоў жыцця. Ёй, лічыць, пашанцавала ў тым плане, што давялося адкрываць на заво- дзе пяць аб'ектаў грамадскага харчавання — сталовых і кавярняў. Таму, усміхаецца жанчына, і прарабская справа стала ёй па плячы. Праходзім па памяшканні, якое пачало сваю работу ў 2008 годзе, і звяртаем увагу на сучаснае энергазберагальнае гандлёва-вытворчае і халадзільнае абсталяванне, прыгожую і зручную мэблю, іншы інвентар. Вытанчанае меню, якое прадстаўлена разнастайным асартыментам фірменных і новых страў, страў рускай і беларускай кухняў, утульны інтэр'ер агульнага і банкетнага залаў, сучасная музычная апаратура са святлоэфектамі ствараюць неабходныя ўмовы для камфортнага адпачынку. — У нас праходзяць вясельныя і юбілейныя ўрачыстасці, — апавядае далей Галіна Пятроўна, мы прымаем заказы спажыўцоў на прыгатаванне страў у банкетным выкананні на дом. Кавярня разлічана на 130 месцаў, а на першым паверсе знаходзіцца сталовая № 9, дзе якасць прыгатавання ежы такая ж, як і ў кавярні. Тут харчуюцца не толькі завадчане, але і многія гараджане. Дарэчы, кавярня "Утульнасць" адкрыла ў горадзе два свае летнія філіялы, якія эфектыўна гандлююць рознымі харчовымі таварамі — беляшамі, расцягаямі, блінцамі, маласольнымі агурочкамі і г. д. Цікавы момант: жыхары тых двух мікрараёнаў прасілі кіраўнікоў кавярні "Утульнасць", каб гэтыя летнія філіялы працягвалі гандаль і ў зімовы час. Калі ласка, у "Калі ласка"!.. Вось якая прыгожая назва ў гэтага гандлёвага комплексу, які знаходзіцца ў адным з заводскіх мікрараёнаў. Заходзім у яго і гутарым з першым жа пакупніком, які трапіў нам на вочы. Марыя Кіпіч, рабочая БМЗ, набывае ласункі для сваёй унучачкі. — Паглядзіце, колькі прастору тут, — гаворыць яна, — які багаты асартымент тавару! Выбірай, што душа пажадае. Калектыў дружны, працуе зладжана. Спытайце любога пакупніка, і ён скажа тое ж самае. А вось і загадчыца магазіна Вольга Нядзведская. Яна паказвае выкладку беларускіх тавараў, якіх тут больш за восемдзесят працэнтаў, гаворыць, што вельмі многа прадаецца дзіцячага харчавання, бо мікрараён засялілі маладыя сем'і; што летась пачалася рэканструкцыя гандлёвага комплексу, у выніку чаго аб'ём продажу тавараў павялічыўся ўтрая. Першы этап рэканструкцыі закончыўся ў сёлетнім красавіку. Абноўлены знешні выгляд магазіна, значна пашырана гандлёвая плошча за кошт скарачэння падсобных і складскіх памяшканняў, што дало магчымасць больш рацыянальнага выкарыстання плошчаў. Таксама зроблена прыбудова, у якой размясціўся ўчастак па выпечцы хлеба. З пачатку рэканструкцыі асвоена ўжо 2 482 мільёны рублёў. У выніку другога этапу тут будзе арганізаваны кулінарны ўчастак і з'явіцца магазін будаўнічых матэрыялаў з разлікам на тое, што ў гэтым мікрараёне ідзе актыўнае будаўніцтва жылля і вывучаецца попыт на матэрыялы для яго аддзелкі. — Я задаволена нашым калектывам, — гаворыць Вольга Адамаўна. — У ім многа моладзі. Усе стараюцца. Што гэта так, мы ўпэўніліся, калі наведалі нядаўна адкрыты хлебабулачны ўчастак. Там працавалі маладыя кандытары чацвёртага разраду Святлана Цярэшчанка, Таццяна Новікава і Юлія Яроцкая. Яны рыхтавалі да выпечкі булачкі і кефірны хлеб. А ўсю працу арганізоўвала і кантралявала намеснік начальніка вытворчасці Алена Крычко. Яна паведаміла, што на ўчастку самыя сучасныя печы, набытыя ў Германіі, якія даюць выдатную выпечку. Адной з галоўных задач калектыву, у якім 16 чалавек, з'яўляецца распрацоўка рэцэптур хлеба і хлебабулачных вырабаў, — сапраўдны клопат па арганізацыі здаровага харчавання. Таму выкарыстоўваюцца ў іх такія натуральныя дабаўкі, як аўсяныя шматкі, насенне сланечніка, ільну, гарбузоў, арэхі, кунжут, молатая кукуруза і г. д. За адну змену выпускаецца тры — тры з паловай тысячы адзінак прадукцыі, у тым ліку і хлеба пшанічнага, жытнёва-пшанічнага і дыетычных гатункаў. Тэхналогія вытворчасці яго заснавана на выкарыстанні гатовых вадкіх заквасак. За май-чэрвень выраблена хлебабулачнай прадукцыі на 278 мільёнаў рублёў. Яна была рэалізавана ў асноўным у гандлёвай сетцы завода і грамадскім харчаванні. ...і ва ўніверсам "Дняпроўскі" Яго калектыў складаецца з 57 чалавек, і ён заўсёды знаходзіцца на перадавых пазіцыях. Не будзем падрабязна расказваць аб асартыменце тавараў, але падкрэслім, што тут у чэрвені выручка склала 1 400 мільёнаў рублёў, а за ліпень яна павінна павялічыцца яшчэ на сто мільёнаў. У той дзень, калі мы былі на прадпрыемстве, графік апярэджваўся. Ва ўніверсаме дзейнічае кандытарскі ўчастак, які пастаўляе ў магазіны "Металурггандлю" і сталовыя шырокі асартымент торцікаў, пірожных, булачак і іншыя дробнаштучныя кандытарскія тавары. Кваліфікацыя работнікаў высокая — 4-5 разрады. Палова кандытараў мае стаж работы 20 і больш гадоў. У чэрвені ўчастак вырабіў смакаты на 248 мільёнаў рублёў, у ліпені ён ідзе з плюсам. Прыемнага апетыту! — У склад аб'ектаў рознічнай гандлёвай сеткі РДГУП "Металурггандаль" — расказвае яго дырэктар Аляксей Зязётка, — уваходзяць сем магазінаў харчовых тавараў і адзін — прамысловых. У іх шырока прадстаўлены асартымент пакупных тавараў і прадукцыі ўласнай вытворчасці. Гэта — мясныя і рыбныя рулеты, руляды с птушкі, смажанкі, піцы, расцягаі, клёцкі, мясныя кулінарныя вырабы, торты, пірагі і да т. п. Летась мы яшчэ больш пашырылі асартымент прадукцыі ўласнай вытворчасці. У продажы з'явіліся гароднінныя і мясныя салаты, квашаная капуста з журавінамі, марской капустай, салодкім перцам, салёнае сала з рознымі спецыямі і мясныя паўфабрыкаты, пельмені, варэнікі з тварагом і грыбамі, прыгатаваныя ўручную і па хатніх рэцэптах. Уся наша кулінарная прадукцыя выгадна адрозніваецца ад прамысловай тым, што не ўтрымлівае дабавак і кансервантаў, а значыць, з'яўляецца натуральнай і карыснай для здароўя. — А якія, Аляксей Мікалаевіч, зручнасці існуюць для пакупнікоў у вашай сістэме? — Ва ўніверсаме "Маяк" летась быў падоўжаны рэжым работы і ўстаноўлена аўтаматызаваная сістэма разлікаў, што дазваляе не толькі хутка абслугоўваць людзей, але і прадастаўляць зніжкі ў памеры дзесяці працэнтаў практычна на ўвесь закуплены тавар з 7 да 8 і з 23 да 24 гадзін. У летні перыяд арганізаваны гандаль дзесяці сезонных міні-кавярняў, што дазволіла жыхарам горада і яго гасцям наталіць смагу квасам, півам, марожаным на свежым паветры. Тут жа можна перакусіць, купіць кулінарную прадукцыю па дарозе дадому, на працу ці ў час прагулак. — А ці практыкуеце вы зніжкі? — А як жа? На працягу мінулага года ў прадуктовых магазінах РДГУПа быў прадстаўлены тавар са зніжкамі ад 10 да 20 працэнтаў.Сумесна з пастаўшчыкамі праведзена каля двухсот такіх акцый. Каля 20 акцый прайшло ў магазіне "Дом гандлю" са зніжкамі ад 15 да 30 працэнтаў на абутак расійскіх вытворцаў, гадзіннікі "Прамень", тэлевізары "Гарызонт", бытавую тэхніку "Віцязь". Працягваюцца яны на панчошна-трыкатажныя і трыкатажныя вырабы фірмы "Контэ Спа" (цэны ніжэй рынкавых на 27 працэнтаў), абутак "Марка" (на 30-40 тысяч танней, чым у фірменных секцыях). — А як з афармленнем тавараў у крэдыт? — Іх можна аформіць у тым жа магазіне "Дома гандлю" па ўсім асартыменце без аплаты працэнтаў з першапачатковым узносам 30 працэнтаў на тэрмін ад 3 да 12 месяцаў. Указаным відам крэдытавання скарысталіся 322 работнікі завода на 455 мільёнаў рублёў. Дарэчы, на гэтым гандлёвым аб'екце распрацавана такая сістэма зніжак. Пры пакупцы тавару за наяўны разлік на суму ад 400 тысяч рублёў да аднаго мільёна — зніжка складае 3 працэнты, вышэй мільёна — 5 працэнтаў. Пры разліку за пакупку пластыкавай карткай "Беларусбанка" ў аддзелах "Электратавары" і "Мэбля" — зніжка 2 працэнты. — А зараз, Аляксей Мікалаевіч, раскажыце, што сабой уяўляе сетка грамадскага харчавання? — Гэта тры кавярні на 260 пасадачных месцаў, адна з якіх адкрылася летась у аквазоне Цэнтра алімпійскага рэзерву; бар, размешчаны ў гасцініцы "Славянская"; дзевяць сталовых на 755 пасадачных месцаў і тры буфеты з гарачым харчаваннем на 92 месцы, адзін з якіх знаходзіцца ў заводскім інтэрнаце. — Як працуюць сталовыя? — Рэжым іх працы ўстаноўлены з улікам пажаданняў работнікаў БМЗ і забяспечвае магчымасць атрымання паўнавартаснага і якаснага харчавання кругласутачна. Тры сталовыя працуюць па бесперапынным графіку, а ва ўсіх дзевяці рабочыя могуць набыць малочныя і кандытарскія вырабы, сокі, паўфабрыкаты, фрукты і г. д. Дарэчы, сталовыя працуюць па меню са свабодным выбарам страў і штодня прапаноўваюць не менш чым 15 найменняў халодных страў і закусак, 3-4 — супоў, 15 — гарачых страў. У кожнай з іх можна атрымліваць і дыетычнае харчаванне. Для сталовых і буфетаў выпякаецца пшанічны і жытнёвы хлеб, мучныя, кандытарскія і булачныя вырабы ўласнай вытворчасці. — А ці могуць работнікі завода рабіць заказы прадуктаў на дом? — Вядома ж, могуць. У сезон пасяўных і ўборачных работ нашы сталовыя рыхтуюць абеды для работнікаў даччынага сельгаспрадпрыемства "Папаратнае". Гарачае харчаванне наладжана і для працаўнікоў "Жлобінметалургбуда" і "Металургтранса". — Як бачым, Аляксей Мікалаевіч, праца вашага калектыву накіравана на павышэнне якасці абслугоўвання, пашырэнне асартыменту тавараў і паслуг, зручнасці для наведвальнікаў. І гэта сапраўды так. Ад нашай работы залежаць здароўе, настрой і прадукцыйнасць працы металургаў. У заключэнне скажу, што з пачатку года прадпрыемства выконвае ўсе параметры, прадугледжаныя бізнэс-планам. Тэмп росту рознічнага тавараабароту склаў за першае паўгоддзе 108,2 працэнта ў супастаўных цэнах да аналагічнага леташняга перыяду, а прадукцыйнасць працы — 107,1 працэнта. Чысты прыбытак склаў 303 мільёны рублёў. І яшчэ. Ва ўсіх нашых добрых справах мы адчуваем велізарную дапамогу генеральнага дырэктара БМЗ Анатоля Мікалаевіча Савянка. Адзін такі прыклад. Завод выдзеліў шэсць мільярдаў рублёў для будаўніцтва кавярні "Утульнасць". І такіх прыкладаў нямала. У гэтую нядзелю наша прафесійнае свята — Дзень работнікаў гандлю. Я з вялікім задавальненнем віншую калектыў прадпрыемства з ім. Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, упэўненасці ў заўтрашнім дні, сямейнага шчасця. Шчыры дзякуй усім за добрую працу. УНН 490180974 Выказваем падзяку начальніку бюро грамадскага харчавання Наталлі Мельнікавай за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу. Перамогі У дзейнасці аб'ектаў рознічнай гандлёвай сеткі і грамадскага харчавання "Металурггандлю" іх было нямала, і кіраўнікі прадпрыемства з гонарам пералічваюць іх. l Па выніках работы за 2009 год сталовая № 8, удзельнічаючы ў рэспубліканскім конкурсе-аглядзе "За лепшае абслугоўванне грамадскага харчавання ў вытворчых прадпрыемствах" у намінацыі "Укараненне новых тэхналогій прыгатавання ежы і формаў абслугоўвання" прызнана пераможцам і ўзнагароджана дыпломам Міністэрства гандлю РБ і Ганаровай граматай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. *** l У тым жа годзе калектыў сталовай № 2 стаў пераможцам раённага спаборніцтва сярод прадпрыемстваў грамадскага харчавання. *** l У 2009 годзе РДГУП "Металурггандаль" атрымала падзячнае пісьмо Міністэрства гандлю РБ за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні на базе аб'ектаў "Металурггандаль" пасяджэння Міжведамаснай камісіі па арганізацыі грамадскага харчавання ў Рэспубліцы Беларусь працаўнікоў сістэмы Міністэрства прамысловасці. *** l Па выніках работы за 2010 год пераможцам раённага спаборніцтва сярод прадпрыемстваў грамадскага харчавання стала кавярня "Утульнасць" *** l У красавіку 2011 года ў рэспубліканскім конкурсе кулінарнага мастацтва і сэрвісу першыя месцы ў катэгорыях "Арт-клас" і класах "Работа з шакаладу" і "Цукровыя кветкі" прысуджаны камандзе кандытараў участка ўніверсама "Дняпроўскі" (начальнік участка Ала Мяханікава). Трэцяе прызавое месца ў катэгорыі "Сэрвіс-клас" заняла афіцыянтка пятага разраду Наталля Жалтова з кавярні "Лагуна". *** l Калектыў РДГУП "Металурггандаль" узнагароджаны Ганаровымі граматамі Федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь і Міністэрства гандлю за ўкараненне перадавога вопыту работы. Гомельская вобласць, г. Жлобін, вул. Прамысловая, 37 тэл. 5-63-61, 5-61-38, факс 5-40-83 mtorg@maіl.gomel.byЧтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хораша! Выдатна! Прызнацца, нам не так ужо часта даводзілася наведваць аб'екты рознічнай гандлёвай сеткі і грамадскага харчавання названага рэспубліканскага...
|
|