Цэны на звадкаваны газ павысяцца з 1 жніўня. 21.by

Цэны на звадкаваны газ павысяцца з 1 жніўня

30.07.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі з 1 жніўня павышаюцца цэны на звадкаваны газ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінэканомікі, каментуючы пастановы ад 25 ліпеня гэтага года № 113 "Аб устанаўленні гранічных рознічных цэн на звадкаваны газ пры рэалізацыі на аўтамабільных газазаправачных станцыях", № 114 "Аб цане на газ звадкаваны, які рэалізуецца насельніцтву ў балонах" і № 115 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 4 красавіка 2011 № 52".

Звадкаваны газ у Беларусі выпрацоўваецца ў асноўным з імпартуемай сыравіны. Дзейныя цяпер адпускныя цэны на звадкаваны газ не забяспечваюць рэнтабельную работу арганізацый, якія выпрацоўваюць гэты прадукт для камунальна-бытавога спажывання і запраўкі аўтамабільнага транспарту. У сувязі з гэтым Міністэрства эканомікі прыняло рашэнне аб іх павелічэнні з 1 жніўня 2011 года. Цэны арганізацый-вытворцаў на звадкаваны газ для камунальна-бытавога спажывання павялічаны на 23 працэнты, для запраўкі аўтатранспарту — на 24 працэнты. У сувязі з павышэннем завадскіх адпускных цэн на звадкаваныя газы Міністэрства эканомікі таксама прыняло рашэнне аб павелічэнні цэн на звадкаваны газ, які выкарыстоўваецца ў якасці маторнага паліва, — на 24 працэнты, на звадкаваны газ для запраўкі ў малалітражныя балоны (1 л, 5 л, 12 л, 27 л) — на 23 працэнты.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі з 1 жніўня павышаюцца цэны на звадкаваны газ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Мінэканомікі, каментуючы пастановы ад 25 ліпеня гэтага года № 113 "Аб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика