ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

04.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каля 20 украінскіх ВНУ не атрымалі ніводнай заявы ад абітурыентаў

Каля 20 украінскіх ВНУ сёлета не атрымалі ніводнай заявы ад абітурыентаў, амаль 200 вышэйшых навучальных устаноў выйшлі аўтсайдарамі цяперашняй уступнай кампаніі. Пра гэта заявіў міністр адукацыі і навукі, моладзі і спорту Украіны Дзмітрый Табачнік, падводзячы вынікі ўступнай кампаніі-2011, паведамляюць інфармагенцтвы.

Больш за 30 украінскіх вышэйшых навучальных устаноў атрымалі да 10 заяў і амаль у 130 ВНУ пададзена ўсяго да 100 заяў ад абітурыентаў. Міністр прапанаваў гэтым навучальным установам неадкладна шукаць шляхі аб'яднання з іншымі ВНУ ці вырашаць, што рабіць далей. Падчас цяперашняй уступнай кампаніі ўкраінскія абітурыенты аддалі перавагу вышэйшым навучальным установам тэхнічнага кірунку, а таксама матэматычным, інжынерным спецыяльнасцям.

"Дэйлі тэлеграф" абвясціла канец Амерыканскага Веку

Цяперашняе развіццё падзей вакол дзяржаўнага доўгу ЗША можа азначаць канец эпохі сусветнага дамінавання ЗША, вядомай як Амерыканскі Век, не толькі ў эканоміцы, але і ў ваеннай і дыпламатычнай сферах. Такая выснова ўтрымліваецца ў рэдакцыйным артыкуле лонданскай кансерватыўнай газеты "Дэйлі тэлеграф".

Апынуўшыся на грані дэфолту і няздольнасці выплачваць зарплату войскам, размешчаным у зоне баявых дзеянняў у Афганістане, "ЗША сутыкнуліся з новай геапалітычнай рэальнасцю — Вашынгтон страціў магчымасць быць сусветным жандарам", падкрэслівае выданне. Значная частка ўзгодненага скарачэння выдаткаў у памеры $2,4 трлн прыйдзецца на абаронны бюджэт.

"Запланаваны вывад амерыканскіх войскаў з Афганістана выкліканы ў значнай ступені фінансавымі прычынамі, нароўні з палітычнымі і ваеннымі, — піша выданне. — Паводле падлікаў былога супрацоўніка Пентагона, толькі пастаўкі і абслугоўванне кандыцыянераў у падраздзяленнях ЗША, змешчаных у Афганістане і Іраку, абыходзяцца бюджэту ў $20 млрд у год. Доўга працягвацца падобная сітуацыя не можа".

"Аднак заўсёды знойдуцца дзяржавы, якія гатовыя запоўніць вакуум, — падкрэслівае "Дэйлі тэлеграф". — Кітай ужо абвясціў, што павялічвае сёлета выдаткі на абарону на 12,7% да $91,6 млрд. У сваю чаргу Расія плануе выдаткаваць на абарону $648 млрд да 2020 года.

Дыета прымушае "есці" ўласны мозг

Амерыканскія навукоўцы прыйшлі да высновы, што ў людзей, якія "сядзяць" на дыеце, мозг змушаны паглынаць уласныя клеткі. Пры гэтым пачуццё голаду становіцца яшчэ мацнейшым.

Паводле даследавання, праведзенага ў медыцынскім каледжы Альберта Эйнштэйна ў Нью-Ёрку, як і іншыя часткі арганізма чалавека, клеткі галаўнога мозгу пачынаюць есці сябе, каб скарыстацца апошняй крыніцай энергіі для пераадолення наступстваў галадання. Такі працэс завецца аўтафагіяй, пры гэтым унутраныя кампаненты клеткі дэградуюць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Дэйлі тэлеграф" абвясціла канец Амерыканскага Веку Цяперашняе развіццё падзей вакол дзяржаўнага доўгу ЗША можа азначаць канец эпохі сусветнага дамінавання...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика