Тарыфы на ўнутраныя пасажырскiя чыгуначныя перавозкi ў блiжэйшы час павышацца не будуць. 21.by

Тарыфы на ўнутраныя пасажырскiя чыгуначныя перавозкi ў блiжэйшы час павышацца не будуць

05.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тарыфы на ўнутрырэспублiканскiя пасажырскiя чыгуначныя перавозкi ў Беларусi ў блiжэйшы час павышацца не будуць, паведамiў сёння журналiстам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, намеснiк начальнiка Беларускай чыгункi Уладзiмiр Балахонаў.

"Унутраныя тарыфы пакуль нязменныя, i ў блiжэйшы час мы iх павышаць не плануем", — падкрэслiў намеснiк начальнiка БЧ.

Разам з тым ён адзначыў рост тарыфаў на пасажырскiя перавозкi чыгуначным транспартам у мiжнародных зносiнах. "Знешнiя тарыфы звязаны з мiжнароднымi абавязацельствамi, бо за аказаныя паслугi па перавозках, напрыклад, нашага пасажырскага вагона па тэрыторыi Украiны i Расii з нас спаганяюць тарыфную плату ў швейцарскiх франках, — растлумачыў прадстаўнiк БЧ. — Таму ў залежнасцi ад змянення курсу швейцарскага франка да нашага рубля мiжнародныя тарыфы павышаюцца".

Цяпер пасажырскiя чыгуначныя зносiны звязваюць Беларусь з Амстэрдамам, Берлiнам, Варшавай, Прагай, Базелем, Варнай, Бухарэстам, Сафiяй, Венай, Канстанцай, а таксама сталiцамi i адмiнiстрацыйнымi цэнтрамi Расii, Украiны, Лiтвы, Латвii, Малдовы, Казахстана. За 6 месяцаў гэтага года БЧ перавезла больш як 41 млн. пасажыраў, што на 2,2 працэнта больш за ўзровень аналагiчнага перыяду мiнулага года, у тым лiку ў мiжнародных зносiнах перавезена 3,6 млн. чалавек (100,8 працэнта), унутрырэспублiканскiх — 4,1 млн. (105,9 працэнта), прыгарадных — 33,3 млн. (101,9 працэнта).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тарыфы на ўнутрырэспублiканскiя пасажырскiя чыгуначныя перавозкi ў Беларусi ў блiжэйшы час павышацца не будуць, паведамiў сёння журналiстам, адказваючы на пытанне...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика