Аляксандр Якабсон: "Сустрэчы з людзьмі дапамагаюць вызначыць правільнасць зробленых захадаў па развіцці краіны". 21.by

Аляксандр Якабсон: "Сустрэчы з людзьмі дапамагаюць вызначыць правільнасць зробленых захадаў па развіцці краіны"

05.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сустрэчы з людзьмі, наведванне працоўных калектываў даюць магчымасць наладзіць зваротную сувязь і вызначыць правільнасць захадаў, ажыццёўленых кіраўніцтвам міністэрстваў і ведамстваў па развіцці краіны. Такое меркаванне выказаў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Аляксандр Якабсон па выніках сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Дубровенскі льнозавод".

Сустрэчы з працоўнымі калектывамі даюць магчымасць таксама непасрэдна на месцах вызначыць рэальную сітуацыю на прадпрыемствах і ўбачыць, як пераадольваецца там няпростая фінансава-эканамічная сітуацыя, адзначыў кіраўнік кантрольнага ведамства. "Людзі заўсёды скажуць праўду, як правіла, не саромеючыся выкажуць сваё меркаванне, заўвагі і пакрытыкуюць, калі трэба, і сваіх кіраўнікоў, і мясцовыя органы ўлады", — упэўнены Аляксандр Якабсон, пры гэтым ён дадаў, што людзей трэба толькі заахвоціць да шчырай размовы.

Сустрэча з калектывам Дубровенскага льнозавода зрабіла на кіраўніка КДК выключна станоўчае ўражанне. "Нягледзячы на існуючыя складанасці, людзі з аптымізмам глядзяць у будучыню і будуюць планы, бо вераць, што ўсе цяжкасці пераадольныя", — падзяліўся ўражаннямі Аляксандр Якабсон. Пры гэтым ён не сумняваецца, што ўсе разам мы выберамся з даволі няпростай сітуацыі.

Яшчэ адной мэтай візіту на прадпрыемства Аляксандра Якабсона стала вывучэнне вопыту работы і праблем вытворчасці льновалакна на Дубровенскім ільнозаводзе. На жаль, у Беларусі не ўсё добра складваецца ў льнаводчай галіне апошнія гады, адзначыў кіраўнік КДК. "Дубровенскі льнозавод з'яўляецца адным з самых моцных прадпрыемстваў Беларусі, тут вопытны кіраўнік, таму важна пачуць пункт гледжання практыкаў на існуючыя ў галіне праблемы", — падкрэсліў Аляксандр Якабсон. Тым больш, што, нягледзячы на тэхнічную аснашчанасць і багаты вопыт, прадпрыемства працуе з адмоўнай рэнтабельнасцю, таму неабходна вывучыць усе фактары, якія ўплываюць на такі стан спраў для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў у цэлым па галіне, дадаў кіраўнік КДК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сустрэчы з людзьмі, наведванне працоўных калектываў даюць магчымасць наладзіць зваротную сувязь і вызначыць правільнасць захадаў, ажыццёўленых кіраўніцтвам...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика