Ледзь не спаліўся. 21.by

Ледзь не спаліўся

06.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

15-працэнтны апёк цела атрымаў вучань шостага класа з вёскі Салтанава Рэчыцкага раёна. Хлопчык вырашыў заправіць скутар. Але спачатку захацеў паглядзець, колькі бензіну засталося ў пяцілітровай каністры, для чаго паднёс запаленую запалку да рыльца ёмістасці. Гэтага было дастаткова, каб адбылася ўспышка пароў гаручай вадкасці і полымя імгненна перакінулася на рэчы вакол, а потым і на саламяны ўцяпляльнік даху надворнай пабудовы, дзе знаходзілася дзіця. Агонь ахапіў адрыну, якая была амаль цалкам знішчана. Як паведамілі ў цэнтры прапаганды і навучання Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, 13-гадовага падлетка з апёкамі твару, рук і нагі накіравалі ў раённую бальніцу.

Залазь, хто хоча, бяры што жадаеш?

7 мяшкоў заменніка цэльнага малака коштам звыш Br1 млн выкраў раней судзімы за крадзеж непрацуючы жыхар вёскі Стараград Кармянскага раёна.

Між іншым, ён змог вынесці прадукт з малочнатаварнай фермы, якая ахоўваецца вартай. Грамадзяніна затрымалі са здабычай, у адрозненне ад невядомага, які залез у павільён таварыства з абмежаванай адказнасцю ў Гомелі. Для гэтага злодзей пашкодзіў ралет і разбіў шкло, а потым выкраў сродкі бытавой хіміі на агульную суму больш за Br700 тысяч. Трэба адзначыць, што павільён сігналізацыяй не абсталяваны і не ахоўваецца.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
15-працэнтны апёк цела атрымаў вучань шостага класа з вёскі Салтанава Рэчыцкага раёна. Хлопчык вырашыў заправіць скутар. Але спачатку захацеў паглядзець, колькі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика