У Оршы інвалід па зроку затрымаў злодзея
07.08.2011 16:52
—
Новости Общества
|
У Оршы інвалід па зроку затрымаў злодзея Работнік аршанскага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства грамадскага аб'яднання "Беларускага таварыства інвалідаў па зроку" Дзмітрый Грыцанок затрымаў злодзея, які займаўся абрабаваннем легкавой аўтамашыны.
Дзмітрый, які стаў выпадковым сведкам інцыдэнту, затрымаў правапарушальніка і перадаў яго міліцыянерам. За гэты грамадзянскі, мужны ўчынак смелы аршанец атрымаў у якасці падзякі ад начальніка УУС Віцебскага аблвыканкама ганаровую грамату. Усё гэта адбылося ў прысутнасці кіраўніцтва і работнікаў прадпрыемства. Генерал-маёр міліцыі Аляксандр Найдзенка падзякаваў смеламу чалавеку за дапамогу і падкрэсліў, што дзякуючы такім жа добрасумленным грамадзянам на Віцебшчыне толькі ў мінулым годзе раскрылі паўсотню злачынстваў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнік аршанскага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства грамадскага аб'яднання "Беларускага таварыства інвалідаў па зроку" Дзмітрый Грыцанок затрымаў злодзея,... |
|