А ты смешны?
10.08.2011
—
Новости Общества
|
Тэлеканал "АНТ" шукае гумарыстаў для новай праграмы "Фактар смеху" Калі ад вашых жартаў родныя і знаёмыя поўзаюць ад смеху, то варта ўсур'ёз задумацца пра кар'еру гумарыста. Якраз такую прапанову робіць тэлеканал АНТ, які неўзабаве распачне працу над новым гумарыстычным праектам "Фактар смеху". — Праграма будзе нечым накшталт расійскага шоу "Стань смешным", — расказаў "Звяздзе" куратар праекта Сяргей Сярбун. — Мы шукаем людзей, якія могуць чымсьці рассмяшыць: песні, танцы, прыпеўкі. Узрост удзельнікаў неабмежаваны, таму мы чакаем усіх. Акцёрская адукацыя для тых, хто збіраецца на кастынг, паводле Сяргея Сербуна, таксама неабавязковая. У заяўцы, якую можна падаваць і праз сайт тэлеканала, трэба пазначыць жанр, у якім працуе чалавек, а таксама свой дэвіз і мэту. — Нават калі чалавек не мае прафесійнай адукацыі, але ў яго ёсць талент — гэта будзе заўважна. Мы хочам даць шанц усім, хто адчувае ў сабе жаданне весяліць і смяшыць. Галоўнае, каб гэта ў чалавека атрымлівалася. Выбіраць удзельнікаў шоу "Фактар смеху" будзе адмысловае журы, куды ўвойдуць вядомыя прадстаўнікі культуры і мастацтва Беларусі. Хто канкрэтна гэта будзе, прадзюсары пакуль не раскрываюць. Ілья ЛАПАТО. Кастынгі ў абласных цэнтрах Беларусі пройдуць у верасні: Гродна — 9 верасня Брэст — 11 верасня Гомель — 13 верасня Магілёў — 16 верасня Віцебск — 18 верасня Мінск — 22 верасня Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэлеканал "АНТ" шукае гумарыстаў для новай праграмы "Фактар смеху" Калі ад вашых жартаў родныя і знаёмыя поўзаюць ад смеху, то варта ўсур'ёз задумацца...
|
|