У ліпені інфляцыя склала 3,5%
11.08.2011
—
Новости Общества
|
Спажывецкія цэны на тавары і паслугі за ліпень 2011 г. павялічыліся на 3,5%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Калі параўноўваць са снежнем 2010 года, то цэны выраслі на 41%, а калі браць звесткі за апошні год (у параўнанні з ліпенем 2010 года) — то на 48,4%. Што тычыцца харчовых тавараў, то цэны на іх у ліпені ў параўнанні з чэрвенем гэтага года выраслі на 3,5%, у параўнанні са снежнем 2010 года — на 41,6%. Больш за ўсё за апошні месяц падаражэлі алей (на 21,9%) і бульба (на 15,6%), але затое ў ліпені патаннелі садавіна і гародніна — на 2,2% і 30,1% адпаведна. Індэкс цэн на нехарчовыя тавары ў ліпені ў параўнанні з мінулым месяцам склаў 104,5%, а ў параўнанні са снежнем 2010 года — 152,3%. Найбольш істотна за ліпень падаражэлі ювелірныя вырабы (на 15,1%), пісьмовыя прылады (на 16,7%) і медыкаменты (на 11,5%). Самае нязначнае падаражэнне ў ліпені адзначаецца на сінтэтычныя мыйныя сродкі (на 2,3%), бытавыя электрапрыборы (на 2,6%), дываны і дывановыя вырабы (на 2,8%), а таксама на абутак (на 2,8%). Платныя паслугі за апошні месяц падаражэлі ўсяго на 1,7%, але калі параўноўваць са снежнем 2010 года, то гэтая лічба будзе складаць 23,1%. Нацыянальны статыстычны камітэт таксама апублікаваў і базавы індэкс спажывецкіх цэн, які выключае змяненне цэн на асобныя тавары і паслугі, што рэгулююцца дзяржавай, а таксама на тавары сезоннага характару. Гэты індэкс у ліпені ў параўнанні з чэрвенем склаў 104,9%, у параўнанні са снежнем — 148%. У тым ліку на харчовыя тавары — 105,9% і 147% адпаведна, на нехарчовыя тавары — 104,2% і 153,3% адпаведна, на платныя паслугі — 103,3% і 134,9% адпаведна. Нагадаем, што самы высокі рост цэн сёлета быў зафіксаваны ў маі. У чэрвені рост цэн пачаў запавольвацца. Павел БЕРАСНЕЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спажывецкія цэны на тавары і паслугі за ліпень 2011 г. павялічыліся на 3,5%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Калі параўноўваць са снежнем 2010 года, то цэны... |
|