ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
11.08.2011
—
Новости Общества
|
Англійская паліцыя затрымала больш за 760 чалавек
Праваахоўнікам дазволілі выкарыстоўваць брандспойты і гумовыя кулі Паліцыя англійскіх гарадоў у сувязі з вулічнымі беспарадкамі ў ноч на 10 жніўня здзейсніла больш за 450 затрыманняў. У прыватнасці, больш за 80 чалавек былі затрыманы ў Лондане і больш за 370 — у іншых гарадах. Вуліцы сталіцы патрулявала вялікая колькасць паліцэйскіх, у тым ліку дадаткова падцягнутых сюды адмысловых падраздзяленняў па барацьбе з беспарадкамі. Паведамляецца, што паліцыі дазволілі выкарыстоўваць гумовыя кулі для разгону марадзёраў. У Вэст-Бромвічы каля Бірмінгема хуліганы падпалілі некалькі аўтамабіляў. У цэнтры Манчэстара было разгромлена і спалена некалькі крам. У прыгарадзе Манчэстара Салфордзе падвергся нападу тэлеаператар "Бі-бі-сі", які здымаў дзеянні пагромшчыкаў. Натоўп хуліганаў перавярнуў і падпаліў у ліку іншых і аўтамабіль здымачнай групы. Як паведамляе Skу Nеws са спасылкай на афіцыйныя звесткі Скотланд-Ярда, у Лондане з моманту пачатку беспарадкаў было арыштавана 768 чалавек. Многім затрыманым прад'яўлены абвінавачванні ў разбойных нападах, крадзяжах і незаконным захоўванні зброі. Брытанскай паліцыі дазволена выкарыстанне брандспойтаў для разгону ўдзельнікаў вулічных беспарадкаў. Пра гэта, як паведамляе Skу Nеws, 10 жніўня заявіў прэм'ер-міністр краіны Дэвід Кэмеран. Прэм'ер таксама паабяцаў даць паліцэйскім доступ да "любых сродкаў", якія могуць спатрэбіцца ім для супрацьстаяння пагромшчыкам. За вызваленне Цімашэнкі сабралі больш за 10 тысяч подпісаўПрыхільнікі экс-прэм'ера Украіны Юліі Цімашэнкі, якая на мінулым тыдні была арыштавана па "газавай справе", сабралі больш за 10 тысяч подпісаў за яе вызваленне. Пра гэта паведамляе УНІАН са спасылкай на дэпутата Вярхоўнай Рады ад фракцыі "БЮЦ-Бацьківшчына" Наталлю Каралеўскую. Паводле слоў Каралеўскай, адвакат Цімашэнкі прад'явіць сабраныя подпісы суду. "Я спадзяюся, што суд усё ж прыслухаецца да голасу грамадзян Украіны і адменіць рашэнне пра арышт лідара БЮЦ", — адзначыла яна. Дэпутат таксама заявіла, што ў розных частках Украіны будуць стварацца "камітэты супраціву". Раней, 8 жніўня (праз некалькі дзён пасля арышту Цімашэнкі), пра стварэнне "Камітэта супраціву дыктатуры" было абвешчана ў Кіеве. Адной з мэт гэтай структуры было заяўлена "вызваленне палітычных вязняў". Заяву пра стварэнне камітэта, апроч узначаленай Цімашэнкай "Бацьківшчыны", падпісалі "Народная самаабарона", "Фронт перамен", Народны рух Украіны, а таксама прадстаўнік парламенцкай фракцыі "Нашай Украіны". Thе Fіnаnсіаl Tіmеs: еўра рухаецца шляхам савецкага рубля — да крахуАдзіная валюта можа выжыць толькі ў тым выпадку, калі яе палітычны падмурак забяспечвае згуртаванасць, упэўнены старшы эканаміст HSBС Стывен Кінг. Еўропа, пазбавіўшыся гэтай згуртаванасці, можа паўтарыць шлях СССР, а еўра тады пойдзе па шляху зніклага савецкага рубля, піша эксперт у артыкуле для Thе Fіnаnсіаl Tіmеs. Кажучы пра цяперашнюю сітуацыю ў Еўропе, Кінг праводзіць паралелі з распадам СССР на пачатку 1990-х. Тады "паслабленне палітычнага адзінства ў выніку пацягнула за сабой крах адзінай валюты, хоць яна зрабілася адзіным законным аплатным сродкам у многіх нованароджаных рэспубліках". Здавалася, амаль усе былыя рэспублікі СССР, за выключэннем прыбалтыйскіх, выдатна пачуваліся ў рублёвай зоне, але на працягу 1993 года яны ўвялі нацыянальныя валюты. Памылкі бюджэтнай палітыкі ў еўразоне куды менш маштабныя, чым у некаторых былых рэспубліках СССР у мінулым, падкрэслівае выданне, але і еўрапейскія краіны сутыкнуліся са значным падзеннем паступленняў у бюджэт, запаволеннем росту, у некаторых выпадках іх перасталі пускаць на міжнародныя рынкі капіталу. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Англійская паліцыя затрымала больш за 760 чалавек Праваахоўнікам дазволілі выкарыстоўваць брандспойты і гумовыя кулі Паліцыя англійскіх гарадоў у сувязі з... |
|