На скрыжаваннях. 21.by

На скрыжаваннях

11.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мапед не саступіў "форду" галоўную дарогу

У Магілёўскай вобласці за мінулыя выхадныя дні 5 з 7-мі аварый адбыліся на скрыжаваннях, якія небеспадстаўна лічацца аднымі з самых небяспечных месцаў на дарогах.

7 жніўня раніцай у Бабруйскім раёне паблізу вёскі Брожка 52-гадовы бабруйчанін на мапедзе не прапусціў аўтамабіль "Форд", які ехаў па галоўнай дарозе. У выніку сутыкнення кіроўца мапеда апынуўся ў рэанімацыі з цяжкімі траўмамі.

У гэты ж дзень ў Мсціслаўскім раёне адбылася аварыя на скрыжаванні вуліц у вёсцы Суш. Аўтамабіль "Опель Вектра", якім кіравала 29-гадовая жанчына, не саступіў дарогу "Фальксвагену". Іншамаркі сутыкнуліся, і кіроўца "Опеля" і 62-гадовы пасажыр з іншага аўтамабіля трапілі ў бальніцу.  

6 жніўня ўдзень у Магілёве 44-гадовы мужчына на аўтамабілі "Кія Сарэнта" на скрыжаванні не саступіў дарогу аўтамабілю "Пежо".

У выніку "Пежо" выехаў на газон і ўдарыўся ў агароджу. Пасажырка аўтамабіля, якой 12 гадоў, з траўмамі шпіталізавана.

— Ва ўсіх гэтых выпадках кіроўцы былі няўважлівыя альбо спадзяваліся на тое, што здолеюць хутка праскочыць, і не прапускалі аўтамабілі, якія мелі пераважнае права, — тлумачыць інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе Магілёўскай ДАІ Вольга Вяршубская. — Часта здараецца, што кіроўцы моцна злуюцца на чарговага нахабніка на дарозе, які перашкодзіў. Але калі яны самі падразаюць ці не прапускаюць — гэта нібыта нармальна. Ці не так? Дам усім звычайную параду: і на дарозе стаўцеся да іншых так, як бы вы хацелі, каб ставіліся да вас!

Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мапед не саступіў "форду" галоўную дарогу У Магілёўскай вобласці за мінулыя выхадныя дні 5 з 7-мі аварый адбыліся на скрыжаваннях, якія небеспадстаўна лічацца...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика