Каліна-маліна. 21.by

Каліна-маліна

13.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фальклорны вобраз "каліна-маліна" прасвятляе змест аднайменнай песні. Каліна — вольналюбная расліна, прыгожая на выгляд — пышназялёная, квяцістая, з чырванню ягадных гронак увосень. Колькі даводзіцца ёй вытрымаць, каб у непагадзь, у спякоту зберагчы сваё хараство і прыўкрасіць ім наваколле. Лекавая сакавітасць каліны ўзмацняецца і спажываецца пасля першых замаразкаў, а маліна якраз страчвае сваю спакуслівую духмянасць пасля іх. Як у прыродзе ўсё ўзаемазвязана!

І каліна, і маліна атаясамліваюцца з абліччам і сутнасцю жанчыны. Выраз "каліна-маліна" нагадвае пра драматызм яе існавання, пра супярэчлівасць стасункаў і іх напружанае перапляценне і вырашэнне. Змест песні перадае тыповае разгортванне сямейных падзей, дзе любоў і каханне патанаюць у надзённых клопатах і турботах. І толькі яе мелодыя супакойвае і прасвятляе...

Гэтай песняй сябры і калегі віншуюць вядомага пісьменніка Віктара Гардзея з днём народзінаў, які адзначаецца на наступным тыдні. У вершаваных і празаічных творах ён тонка перадае душэўны стан чалавека, па-фальклорнаму мудра выяўляе яго духоўнае яднанне з навакольнай прасторай. Згадаем толькі па-філасофску разважлівыя радкі з верша "Калінавы мост":  

Зноў каліна цвіце, і з надрывам

Хтосьці плача ў зялёных лугах,

Дзе калінавы мост над абрывам

На іржавых рыпіць ланцугах.

Акварэльна яркімі фарбамі створаны сімвалічна-вобразны малюнак, які выклікае глыбокі роздум над нашым быццём і эмацыйна-духоўнай напоўненасцю пераклікаецца з песняй "Каліна-маліна".

Каліна-маліна

Беларуская народная песня

Каліна-маліна

Над вірам стаяла.*

Маці сваю дачку

Праз год не пазнала.

— Ці на цябе, дочка,

Тры журбы напала?

— Ой, першая журба —

Дзяціна малая.

Ой, другая журба —

Свякроўка ліхая.

А трэцяя журба —

Мілы не кахае.

Сам ён едзе ў поле —

Полюшка араці,

Ды бярэ ён мяне

Валы паганяці.

Я правай рукою

Валы паганяю,

Леваю рукою

Слёзы выціраю.

* Кожнае двухрадкоўе паўтараецца.

Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фальклорны вобраз "каліна-маліна" прасвятляе змест аднайменнай песні. Каліна — вольналюбная расліна, прыгожая на выгляд — пышназялёная, квяцістая, з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика