На Гарадзеншчыне прозвішчы пьяных кіроўцаў публікуюць у прэсе
14.08.2011 14:00
—
Новости Общества
|
На Гарадзеншчыне прозвішчы пьяных кіроўцаў публікуюць у прэсе На Гарадзеншчыне прозьвішчы затрыманых за рулём у стане алкагольнага апьяненьня кіроўцаў з указаньнем месцаў працы па сьпісах ДАІ будуць публікаваць у раённых газетах. Такое даручэньне пракурор вобласьці Віктар Марозаў даў падначаленым пракурорам.
Тыдзень таму ў абласной газеце "Гродненская правда" зьявіўся незвычайны артыкул – "Гэтыя людзі, якія цяпер знаходзяцца ў працаздольным узросьце, атрымалі бясплатную адукацыю ў нашых школах, карыстаюцца бясплатнай медыцынскай дапамогай, таму дзяржава, якая бярэ на сябе гэтыя выдаткі, мае права запатрабаваць у іх адказ: за кошт чаго яны жывуць? І мае права патрабаваць заплаціць падаткі дзяржаве, таму што асігнаваньні на адукацыю, на медыцыну ідуць за кошт паступаючых падаткаў", – падзяліўся Віктар Марозаў. У публікацыі пазначаны прозьвішчы 10 затрыманых кіроўцаў і месцы іх працы. Сярод іх – супрацоўнікі мытні, майстар цэха, ляснічы, юрысконсульт, мастацкі кіраўнік аддзела культуры і іншыя. Пракуратура такім спосабам вырашыла зьвярнуць увагу кіраўніцтва арганізацый і прадпрыемстваў на супрацоўнікаў, якія садзяцца за руль у нецьвярозым стане і жадаюць пазьбегнуць пакараньня з боку працадаўцы. У працяг тэмы ў сёньняшнім нумары раённай газеты "Наш час" пракуратура раёна, учуўшы ўказаньні пракурора вобласьці, размясьціла сьпісы 15 кіроўцаў, затрыманых у ліпені за кіраваньне транспартным сродкам у нецьвярозым стане ў Ваўкавыскім раёне і 7 кіроўцаў, затрыманых за кіраваньне транспартным сродкам у нецьвярозым стане і не маючых правоў кіраваньня. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Гарадзеншчыне прозьвішчы затрыманых за рулём у стане алкагольнага апьяненьня кіроўцаў з указаньнем месцаў працы па сьпісах ДАІ будуць публікаваць у раённых...
|
|