РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

17.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусбанк праводзіць акцыю па датэрміновым пагашэнні валютных крэдытаў   Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў банку. З 15 жніўня па 30 снежня ўключна можна датэрмінова пагасіць крэдыты, выдадзеныя крэдытаатрымальнікам у замежнай валюце.   Пры аднаразовым датэрміновым пагашэнні запазычанасці па валютных крэдытах, плата працэнтаў па якіх ажыццяўляецца шляхам унясення раўнамерных узносаў, крэдытаатрымальнік выплачвае толькі працэнты за бягучы месяц і абавязацельствы кліента па крэдытным дагаворы лічацца выкананымі ў поўным аб'ёме. У выпадку датэрміновага аднаразовага пагашэння крэдыту, працэнты за які выплачваюцца за фактычны час карыстання, працэнтная стаўка за перыяд карыстання крэдытам з моманту ажыццяўлення апошняга плацяжу па крэдытным дагаворы па дату канчатковага пагашэння запазычанасці зніжаецца ў 2 разы. Удзельнікамі акцыі з'яўляюцца крэдытныя дагаворы ў замежнай валюце, запазычанасць па якіх датэрмінова пагашана ў валюце выдадзенага крэдыту. Для ўдзелу ў акцыі неабходна звяртацца ў службу крэдытавання насельніцтва ўстановы банка па месцы заключэння крэдытнага дагавора.   Магілёўская скідка на дзіцячы абутак

У Магілёўскай вобласці панізіўся кошт на абутак для школьнікаў і дашкольнікаў.

Напярэдадні новага навучальнага года, паводле рэкамендацыі старшыні Магілёўскага аблвыканкама Пятра Рудніка і абласнога ўпраўлення гандлю, гандлёвая надбаўка на дзіцячы абутак беларускай вытворчасці не павінна перавышаць 25%. Звычайна надбаўка вагаецца ў розных гандлёвых прадпрыемствах ад 30 да 40%, і яна ўвогуле не рэгулюецца дзяржавай. Аднак мясцовая ўлада палічыла школьны і дашкольны абутак сацыяльна значным таварам, а зніжэнне кошту на яго — мерай абароны насельніцтва. Скідка дазволіць зэканоміць на пары абутку некалькі дзясяткаў тысяч рублёў — і гэта асабліва датычыцца восеньскага і зімовага асартыменту. Можа, і не самая вялікая сума, але ўсё ж прыемная навіна для бацькоў, заклапочаных фінансаваннем экіпіроўкі школьнікаў.

Ілона Іванова.

У Бераставіцкім раёне загінуў памежнік У панядзелак каля 11 гадзін на 172-м кіламетры аўтадарогі "Баранавічы—Гродна" адбылося лабавое сутыкненне "Газэлі" пагранслужбы і "Фальксваген-Пасата", паведамляе ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці. Адзін з пасажыраў аўтамабіля "ГАЗ" загінуў, яшчэ чатыры чалавекі разам з абодвума кіроўцамі знаходзяцца ў бальніцы. Пашчасціла толькі няпоўнагадоваму пасажыру "Фальксвагена", якога ўрачы пасля агляду адпусцілі дадому.   Цягнік сутыкнуўся з аўтамабілем

Цягнік Рыга—Мінск сутыкнуўся з аўтамабілем "Аўдзі". ДТЗ адбылося на станцыі Аляхновічы.

Кіроўца службовага аўтамабіля "Аўдзі", мясцовы жыхар, на чыгуначным пераездзе, абсталяваным спраўнай светлавой і гукавой сігналізацыяй, паехаў на чырвоны сігнал святлафора. У выніку сутыкнуўся з цягніком. Са шматлікімі раненнямі кіроўца аўтамабіля дастаўлены ў бальніцу. Цягнік Рыга—Мінск затрымаўся на 2 гадзіны 11 хвілін. Па прычыне гэтага ДТЗ быў затрыманы рух яшчэ чатырох цягнікоў.

Аўтобус збіў веласіпедыста

У другой палове дня ў панядзелак кіроўца аўтобуса збіў веласіпедыста, які пераходзіў вуліцу ў забароненым месцы. Ад атрыманых траўмаў малады чалавек памёр на месцы.

Як паведамілі "Звяздзе" ў ДАІ Мінгарвыканкама, мужчына 1964 г.н. на аўтобусе "Сетра" рухаўся па вуліцы Скарыны ў кірунку МКАД. На перакрыжаванні з вуліцай Жасмінавай ён наехаў на мужчыну 1984 г.н., які з веласіпедам пераходзіў вуліцу па-за пешаходным пераходам. Веласіпедыст ад атрыманых траўмаў памёр на месцы.

Алена КРАВЕЦ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў банку. З 15 жніўня па 30 снежня ўключна можна датэрмінова пагасіць крэдыты, выдадзеныя крэдытаатрымальнікам у замежнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика