Рашэнне наконт хвалі Аўтарадыё прынятае. 21.by

Рашэнне наконт хвалі Аўтарадыё прынятае

17.08.2011 18:18 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рашэнне наконт хвалі Аўтарадыё прынятае


Такую інфармацыю паведамілі Еўрарадыё ў Мінінфармацыі, а таксама пацвердзілі ў Мінсувязі. Але Аўтарадыё працягвае плаціць за частату, якой не карыстаецца.

Паўгода прайшло з таго часу, як спыніла вяшчанне Аўтарадыё. Рашэнне, што будзе з частатой, на якой знаходзілася радыёстанцыя, ужо прынятае, але яго не агучваюць.

Мінсувязі: “Пры Міністэрстве інфармацыі ёсць камісія, якая разглядае гэтыя пытанні. У нас гэтае рашэнне ёсць, але мы яго не будзем каментаваць, таму што толькі камісія каментуе…”

Старшыня камісіі, намеснік міністра інфармацыі Аляксандр Слабадчук, цяпер у адпачынку. Ва ўпраўленні электроннымі СМІ Мінінфармацыі кажуць, што “у кожным разе дадзеная інфармацыя толькі для службовага карыстання”.

Тым часам Аўтарадыё працягвае плаціць за частату, якой не карыстаецца. За паўгода заплацілі каля 10 мільёнаў, — кажа дырэктар Аўтарадыё Юрый Базан:

“Нягледзячы на тое, што мы не працуем на гэтай частаце, мы абавязаны плаціць, паколькі гэтыя частоты для нас выдзеленыя. Што будзе далей, шчыра кажучы, я не ведаю. Разлічваем хоць на нейкі здаровы сэнс…”

Еўрарадыё: Ці чулі вы, што плануюць рабіць з гэтай частатой? Каму перададуць? Магчыма, будуць праводзіць тэндар?

Юрый Базан:Вы калі-небудзь чулі пра тэндар на частату ў Мінску? Я — не. Я не ведаю, што гэта за працэдура… Тут яшчэ асаблівасць у тым, што частата выдзелена непасрэдна і ўзгоднена па сумяшчальнасці ў тым ліку з Еўрапейскім саюзам электрасувязі. І яна прывязаная непасрэдна да кропкі выпраменьвання на Прытыцкага. Тэхнічна гэта даволі складана. Але ў нашай краіне ўсякае, канешне, бывае”.

Мінінфармацыі анулявала права на вяшчанне. Але як юрыдычная асоба Аўтарадыё працягвае існаваць. Таму і офіс з тэхнікай застаецца, тлумачыць Юрый Базан:

“Мы плацім за арэнду, за ўсё… Выконваем некаторыя замовы па гуку. Канешне, гэтага хапае толькі на тое, каб закрыць бягучыя выдаткі. Без эфіру. Вельмі цяжка, натуральна, асабліва ўлічваючы, што цяпер крызіс, і колькасць арганізацый ці людзей, якіх цікавіць апрацоўка гука, рэзка зменшылася. Будзем неяк жыць, існаваць. Але хочацца ў эфір”.

Аўтарадыё чакае адказу ад Міністэрства сувязі наконт далейшага лёсу радыёстанцыі. З адказу, які яны атрымалі нядаўна, нічога не зразумела…

Юрый Базан: “Паколькі сітуацыя неяк змяняецца, то я ўжо двойчы звяртаўся ў Мінінфармацыі, каб вырашыць гэтае пытанне ў несудовым парадку. Мы атрымалі адказ, з якога нічога не зразумела. Так што давялося яшчэ раз звярнуцца ў канцы мінулага тыдня”.

На гэтым тыдні дырэктар Аўтарадыё спадзяецца ўсё ж такі атрымаць адказ. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такую інфармацыю паведамілі Еўрарадыё ў Мінінфармацыі, а таксама пацвердзілі ў Мінсувязі. Але Аўтарадыё працягвае плаціць за частату, якой не карыстаецца. ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика