Як захоўваецца Расонскі ідал
18.08.2011 10:34
—
Новости Общества
|
Як захоўваецца Расонскі ідал Знаходка археолагаў выстаўлена ў вестыбюлі Інстытута гісторыі НАН РБ. Яна загорнутая ў дзіравы поліэтыленавы мех.
![]() ![]() ![]() Знаходка захоўваецца ў вестыбюлі каля падваконня. У НН прыйшоў ліст ад чытачкі, у якім яна расказвае пра тое, як захоўваецца знойдзены нядаўна на Расоншчыне драўляны ідал. Прыводзім ліст Ганны цалкам. "Ва ўніверсітэце нас вучылі, што раскопкі без далейшай кансервацыі падобныя варварству. У СМІ ў тым ліку ў "Нашай Ніве" змешчана інфармацыя пра знаходку ўнікальнага артэфакта — драўлянай выявы ідала меркавана перыяду ранняга сярэднявечча, знойдзенага ў Расонском раёне ў рэчцы Дрысе. Знаходка выстаўлена ў вестыбюлі Інстытута гісторыі НАН РБ. Учора я вырашыла зайсці ў Інстытут гісторыі і ўбачыць ідала на свае вочы. Знаходка абгорнутая поліэтыленавай плёнкай, месцамі падранай, стаіць побач з падваконнем, застаўленым вазонамі. Пад уздзеяннем сонечных прамянёў, якія пранікаюць праз вакно, пад поліэтыленам утвараецца высокая тэмпература. А праз дзіры ў цэлафане ў знаходку пранікаюць споры, пылок пакаёвых раслін, бактэрыі. Не трэба быць вялікім спецыялістам, каб зразумець, што з улікам падвышанай тэмпературы і вільготнасці праз некалькі дзён уся знаходка будзе заражана і пачнецца працэс яе разбурэння. На мой погляд, неабходна самае тэрміновае ўмяшанне адмыслоўцаў для выратавання гэтага артэфакта". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Знаходка археолагаў выстаўлена ў вестыбюлі Інстытута гісторыі НАН РБ. Яна загорнутая ў дзіравы поліэтыленавы мех. Знаходка захоўваецца ў вестыбюлі каля... |
|