І летам вёска ажыла...
18.08.2011
—
Новости Общества
|
Недзе там, у горадзе, засталіся і камп’ютар, і інтэрнэт, і тэлевізар з сотняй спадарожнікавых каналаў. І вяртацца да ўсіх гэтых выгод цывілізацыі, сказаць па шчырасці, летам зусім не хочацца. Бо тут, у вёсцы Сакалы, што ў Вілейскім раёне, усяго ў 70-ці кіламетрах ад сталіцы, дзе нават мабільны тэлефон працуе “месцамі”, усё падаецца больш натуральным.
![]() У 90-х гадах у Сакалах з мясцовых заставаліся Надзея Кажура і Рэгіна Ляшок. І ў зімнія вечары сагравала іх, бадай, толькі святло ў вокнах адна адной ды клопат сыноў, якія кожны тыдзень наведвалі матуль. У 2002-м Надзея Пятроўна Кажура пераехала бліжэй да дзяцей і ўнукаў, і ў Сакалах жыве толькі бабуля Рэня, якой 76 год. На маё пытанне, ці не страшна адной, яна з усмешкай адказвае: “Я прывыкла”. Вядома, сёння гараджане праяўляюць цікавасць да пакінутых вёсак і хутароў, стала папулярным адпачываць у аграсядзібах. Старшыня праўлення грамадскай арганізацыі “Апачынак у вёсцы” Валерыя Кліцунова ўпэўнена: ёсць сэнс падтрымліваць жыццё і ў малых населеных пунктах. “Нашы продкі, вядома ж, выбіралі для жыцця прыгожыя мясціны, багатыя добрай энергетыкай, — лічыць Валерыя Кліцунова. ![]() Вось і ў Сакалы паехалі новыя людзі. Адчуўшы патрэбу гараджан у вясковым адпачынку, ураджэнец вёскі Сяргей Ляшок заняўся так званым зялёным турызмам, калі чалавек застаецца амаль што сам-насам з прыродай. Адрамантаваў хату, якая засталася ад бацькі, пабудаваў лазню, стварыў спартыўную пляцоўку для гульні ў валейбол і баскетбол. І вёска зноў ажыла. Сюды прыязджаюць сем’і з дзецьмі, збіраюцца кампаніі сяброў, бываюць нават госці з Расіі. А цяпер у Сакалах будуецца новая хата — у яе збіраецца пераязджаць маладая сям’я з суседніх Шыпкоў. Яшчэ ў некалькіх дамах летам жывуць мінчане-дачнікі. “Калі гаварыць пра адраджэнне Сакалоў, — разважае Валянціна Пратасеня, — то дзякуючы дачнікам, а цяпер яшчэ і турыстам з карты краіны не знікла вёска. Яе біяграфія яшчэ, спадзяюся, падоўжыцца…” Кацярына Мядзведская Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Недзе там, у горадзе, засталіся і камп’ютар, і інтэрнэт, і тэлевізар з сотняй спадарожнікавых каналаў. І вяртацца да ўсіх гэтых выгод цывілізацыі, сказаць па... |
|