Без чаго вы ніколі ў жыцці не паедзеце адпачываць?. 21.by

Без чаго вы ніколі ў жыцці не паедзеце адпачываць?

19.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На два тыдні летняга адпачынку дзяўчыне патрэбна 18 топаў, 12 шортаў і спадніц, шэсць купальнікаў і восем пар абутку. Згодна з апытаннем, праведзеным брытанскай страхавой кампаніяй Cooperatіve Іnsurance, менавіта такую колькасць адзення загружае сярэднестатыстычная дзяўчына ў свой чамадан. Прычым выкарыстоўвае з гэтага ўсяго яна 12 топаў, шэсць спадніц, тры купальнікі і паспявае пахадзіць не больш чым у шасці парах абутку. Калі рэч патрэбная, значыць, яна не лішняя. А што думаюць на гэты конт беларусы?

Аляксандр Карпіцкі, будаўнік:

— Некалькі гадоў таму я спяшаўся з'ехаць на мора і забыў дома сваю кепку. Ужо калі прыехаў на адпачынак, набыў там на рынку саламяны капялюш. Цяпер ужо прывык да яго, бяру з сабой кожны год, не адступаю ад традыцыі. Вось без яго б, відаць, не паехаў.

Марына Васілевіч, майстар па манікюры:

— Як бы ні ўшчувалі мяне мае спадарожнікі за вялікія сумкі, я ніколі не забудуся ўзяць з сабой шмат прыгожых сукенак і басаножкі на абцасах. Звычайна купляю рэч і ўяўляю, як буду выглядаць у ёй цёплым вечарам ля мора. Гэта ж такое задавальненне!

Надзея Паўлаўна, дыспетчар:

— Без мужа свайго, вядома ж! Цяпер, кажуць модна, каб сужэнцы ездзілі на курорты асобна. Маўляў, адпачнуць адно ад аднаго, пасумуюць для прафілактыкі. Мы з мужам заўжды разам адпачывалі, ніколі стараліся не разлучацца. Навошта пачуцці правяраць, калі яны сапраўдныя? Каб мне хто такое прапанаваў, я пакрыўдзілася б.

Кірыл АльхоўскІ, вучыцца ў восьмым класе:

— Мне бацька нядаўна ноўтбук падарыў. Я за ім шмат часу праводжу: гуляю, у інтэрнэце з сябрамі перапісваюся. Нядаўна быў у родзічаў два дні, не ведаў, чым заняцца. Калі б я яго куды-небудзь у больш доўгую паездку не ўзяў, то, думаю, вельмі сумаваў бы.

Ірына Лісіцкая, бухгалтар:

— Без упэўненасці, што завяршыла ўсе справы на працы. Летась я забыла завяршыць адну справаздачу. Закруцілася неяк. Прыйшлося адчыняць кабінет за некалькі гадзін да цягніка (збіралася да сваякоў у Польшчу). Добра, што ўсё паспела.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На два тыдні летняга адпачынку дзяўчыне патрэбна 18 топаў, 12 шортаў і спадніц, шэсць купальнікаў і восем пар абутку. Згодна з апытаннем, праведзеным брытанскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика