Online-канферэнцыя з мiнiстрам iнфармацыi Алегам Праляскоўскiм пройдзе 23 жнiўня на сайце БЕЛТА з 10.00 да 11.00. 21.by

Online-канферэнцыя з мiнiстрам iнфармацыi Алегам Праляскоўскiм пройдзе 23 жнiўня на сайце БЕЛТА з 10.00 да 11.00

20.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Што трэба зрабiць для развiцця адзiнага iнтэрнэт-партала нацыянальных СМІ, здольнага стаць паўнацэннай крынiцай iнфармацыi аб усiх падзеях, якiя адбываюцца ў краiне? Цi гатовы раённыя газеты, як i рэгiянальнае тэлебачанне, стаць самаакупнымi? I якiм у такiм выпадку павiнен быць iх iнфармацыйны складальнiк? Наколькi мэтазгодна стварэнне ў Беларусi медыяхолдынгаў i выдавецкiх дамоў?

У 2015 годзе Беларусь плануе цалкам перайсцi на лiчбавае вяшчанне, пры гэтым Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi прапануе пачаць адключэнне аналагавага тэлебачання ўжо з 2012 года. Якiя магчымасцi адкрыюцца перад тэлебачаннем, цi не ўскладнiць гэта ноу-хау яго работу? Якiм чынам плануецца праводзiць лiчбавае вяшчанне, улiчваючы тое, што пераважная большасць тэлевiзараў не можа прымаць адпаведны сiгнал самастойна? Адным са спосабаў папулярызацыi айчыннага iнфармацыйнага поля з'яўляецца правядзенне Дня беларускага пiсьменства, якi ў гэтым годзе пройдзе 4 верасня. Якiмi мерапрыемствамi парадуе гасцей гэта свята? I цi прадугледжвае яно навацыi? На гэтыя i iншыя пытаннi ў час оnline канферэнцыi адкажа мiнiстр iнфармацыi Алег Вiтольдавiч Праляскоўскi. Пытаннi можна задаваць на сайце БЕЛТА www.belta.by ў раздзеле "ONLINE КАНФЕРЭНЦЫЯ".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што трэба зрабiць для развiцця адзiнага iнтэрнэт-партала нацыянальных СМІ, здольнага стаць паўнацэннай крынiцай iнфармацыi аб усiх падзеях, якiя адбываюцца ў краiне? Цi...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика