Хабар за... спісаныя халадзільнікі. 21.by

Хабар за... спісаныя халадзільнікі

23.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кіраўнік расійскай камерцыйнай фірмы прапаноўваў адказнай асобе ААТ "Нафтан" хабар, каб можна было купіць без тэндара па заніжанай цане спісанае халадзільнае абсталяванне, у начынцы якога ёсць медныя сплавы.

Бізнэсмен з горада Шахты Растоўскай вобласці шукаў каляровы метал, каб потым яго перапрадаць. У пошуках жаданага прыехаў у Беларусь. Чуў, што ёсць у Наваполацку такое вядомае прадпрыемства — "Нафтан", дзе ў ліку іншага шмат спісанага абсталявання. Прадпрымальнік, так бы мовіць, паспрабаваў "вырашыць арганізацыйнае пытанне", калі прыйшоў на прыём у кабінет да начальніка аднаго з упраўленняў згаданага прадпрыемства. І адкрыта стаў прапаноўваць хабар расійскімі рублямі — у эквіваленце 10 тысяч долараў — за кожнае спісанае халадзільнае абсталяванне. А ўсяго, як яму стала вядома, было на прадпрыемстве чатыры адзінкі абсталявання.

Беларускі начальнік праінфармаваў супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі пра нечаканую прапанову абагаціцца. І потым сітуацыю кантралявалі "чэкісты". Пад іх кантролем расіянін і перадаў расійскія рублі — у эквіваленце ўжо 20 тысяч долараў за, на яго погляд, удалую здзелку. І нават не спужаўся, калі начальнік упраўлення прадпрыемства "Нафтан" папярэдзіў, што ў Беларусі за такое могуць і пасадзіць. Прыезджы адрэагаваў на гэта, дарэчы, "нестандартна". Маўляў, у нас, у Расіі, гэта, наадварот, лічыцца нармальным, усе так робяць.

Як паведаміў "Звяздзе" Уладзімір Белавус, старшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці, судом горада Наваполацка расійскі бізнэсмен быў прыгавораны да двух гадоў пазбаўлення волі. Але пасля касацыі, улічваючы прызнанне асуджаным сваёй віны, стан яго здароўя і іншыя акалічнасці, пазбаўленне волі замянілі на даволі буйны штраф — 35 мільёнаў рублёў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік расійскай камерцыйнай фірмы прапаноўваў адказнай асобе ААТ "Нафтан" хабар, каб можна было купіць без тэндара па заніжанай цане спісанае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика