Ці стане "справядлівасць" паняццем адносным?. 21.by

Ці стане "справядлівасць" паняццем адносным?

23.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З першага верасня пачне дзейнічаць Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. У ім упершыню заканадаўча прапісана пытанне аб дысцыплінарнай адказнасці навучэнцаў. Цяпер ва ўсіх навучальных установах, напрыклад, за спазненні ці няяўку без уважлівых прычын на навучальныя заняткі, парушэнні дысцыпліны падчас урокаў, невыкананне падчас практыкі рэжыму працоўнага часу, невыкананне без прычыны патрабаванняў педагога, а таксама за абразу ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, псаванне будынкаў або абсталявання ўстановы адукацыі і вядома ж, распіванне алкагольных напояў, курэнне, да навучэнца могуць быць ужытыя заўвага, вымова або адлічэнне. Згодна з Кодэксам, да адказнасці прыцягваецца вучань, які ў момант здзяйснення дысцыплінарнай правіны дасягнуў 14 гадоў. А адлічваць са школы могуць ужо з 16. Што датычыцца вучняў, якія яшчэ не дасягнулі чатырнаццаці гадоў, то з імі за такія правіннасці будуць праводзіць гутаркі, абмяркоўваць на педагагічнай радзе, а таксама праводзіць іншыя меры педагагічнага ўздзеяння, якія не супярэчаць заканадаўству.

Свае думкі пра гэтае новаўвядзенне выказалі настаўнікі, вучні і іх бацькі.

<І>Бясонава Таццяна Іванаўна, настаўнік пачатковай школы:

— На мой погляд, увогуле амаль усё залежыць ад настаўніка. Справа ў тым, што праблем з вучнямі амаль не ўзнікае, пакуль яны ў пачатковай школе. Калі дзеці пераходзяць у старшыя класы, то ў іх з'яўляецца адразу шмат настаўнікаў. І ў кожнага педагога свой характар, свой светапогляд. Тут даросламу было б няпроста, а дзецям яшчэ складаней. У аднаго педагога можна сябе так паводзіць на ўроку, іншы прад'яўляе зусім іншыя патрабаванні. Дзецям не заўсёды лёгка падстроіцца да кожнага настаўніка. Усё ж, што ні кажы, улады ў педагога заўсёды было больш, чым у дзіцяці. Выкладчык і адзнаку можа панізіць, і тонка абразіць, а дзіця разбіраецца, як умее, як яго навучылі бацькі і, вядома ж, мы, педагогі.

Вядома, ёсць і "адпетыя хуліганы", але нават у такіх выпадках неабходна сумесная праца і педкалектыву, і бацькоў, а калі ўзнікае неабходнасць — псіхолагаў. У прынцыпе, я стаўлюся станоўча да новаўвядзення, але... калі канфлікты і сапраўды будуць вырашацца па справядлівасці.

Валерыя, вучаніца 11 "А" класа:

— У нас ёсць хлопчык, які ўвесь час спазняецца. Больш за тое, ён вельмі разняволена сябе паводзіць і непаспяховы па некаторых прадметах... Наша класны кіраўнік, калі ён адсутнічае, просіць нас не гаварыць з ім і наогул ігнараваць. Атрымліваецца, што яго могуць адлічыць? Шкада. Мне ён не здаецца зусім нягоднікам. Бывае, што ён нават стараецца, але пры гэтым робіць выгляд, што яму гэта не занадта трэба. Але ніхто з настаўнікаў гэтага не заўважае, яны ў прынцыпе і не чакаюць ад яго нічога падобнага...

Вольга Мядзведзева, маці траіх дзяцей:

— Я нават не ведаю, як да гэтага ставіцца. Справа ў тым, што мяне гэта мала тычыцца. Мае дзеці не п'юць, не паляць, не выражаюцца нецэнзурнымі словамі. Акрамя таго, яны не толькі не псуюць абсталяванне, але нават паперкі не кідаюць. А агрызкі калі і кінуць, то так, каб іх відаць не было.

У той жа час і ў маіх дзяцей бываюць канфлікты з настаўнікамі. А калі адміністрацыя школы будзе злоўжываць сваім правам і распраўляцца з непажаданымі ім дзецьмі такім спосабам, то гэта будзе вельмі дрэнна...

Марыя Кавалеўская, дырэктар школы:

— Гэта добра, што такія дысцыплінарныя спагнанні з вучняў зараз прапісаны ў дакуменце. На самай справе такая неабходнасць — карыстання спагнаннямі — сустракаецца вельмі рэдка. Хацелася б, каб наогул не было... Я шмат гадоў працую ў школе і ведаю, што ў працэсе працы выпадкі, калі неабходны радыкальныя меры, — адзінкавыя.

Ды і ў іншых школах, мне здаецца, не часта ўзнікаюць падобныя моманты. А калі ўзнікаюць, то, вядома, іх будуць разглядаць у адпаведнасці з Кодэксам. Такі дакумент павінен быць і зараз ёсць, да чаго я асабіста стаўлюся вельмі станоўча.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З першага верасня пачне дзейнічаць Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. У ім упершыню заканадаўча прапісана пытанне аб дысцыплінарнай адказнасці навучэнцаў....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика