Колас
23.08.2011
—
Новости Общества
|
Колас ў культуры славян заўсёды быў сімвалам пладаноснасці, дабрабыту, багацця, шчасця. Згодна з паданнем, каласы раслі адным кустом ад самай зямлі, але жнейкі пачалі прасіць Бога, каб яны сталі даўжэйшымі, таму што іх нязручна жаць. Бог выканаў просьбу жанчын-жней. У іншым паданні распавядаецца, што Бог пакараў людзей за непавагу да хлеба: выцягнуў колас, зрабіў яго доўгім, але пустым — зерне пакінуў толькі напрыканцы сцябліны, і зусім няшмат, каб толькі людзі не памерлі з голаду. На Беларусі дзецям расказвалі, што першы колас Бог кінуў сабаку, які вельмі хацеў есці, але той прынёс яго свайму гаспадару — чалавеку, які пасадзіў гэтае зерне. Так у людзей з'явіўся хлеб. Пачатак каласавання збожжавых у календары ўсходніх славян заўсёды быў адзначаны святам — гэта адбывалася на Тройцу, на Русальным тыдні. Таптаць каласы лічылася недаравальным, смертным грахом. Каласы былі цэнтральным сімвалам жніва на зажынках і дажынках, менавіта таму асабліва ўшаноўваліся першыя і апошнія каласы на полі. Першыя каласы даручалі жаць самым шаноўным ці спецыяльна абраным для гэтага людзям: гаспадару, гаспадыні, жнейцы з лёгкай рукой, святару, старэйшаму ў сям'і. Часцей за ўсё з гэтых каласоў рабілі сноп, радзей — букет, які павінен быў выкупіць гаспадар поля і прынесці дадому. На працягу ўсяго года ён захоўваўся ў хаце. Першыя зжатыя каласы надзяляліся магічнай сілай: імі перавязвалі спіну ад болю ў паясніцы; спавівалі першанца; неслі да вясковага крыжа, каб дождж не перашкаджаў у час жніва і г.д. Салому ад першага снапа давалі хворай жывёле, таму што верылі ў яе магічную лекавую сілу. Першыя зжатыя снапы асвячалі на Ушэсце. З першых каласоў плялі вянкі, рабілі букеты, у якім было па тры каласы розных збожжавых раслін. Пасля асвячэння гэтыя букеты ці вянкі вешалі каля дзвярэй ад вуліцы ці ў сярэдзіне хаты. З апошніх каласоў на дажынках плялі "жніўны" вянок, завівалі "бараду", збіралі сноп па назвай "дзед", рабілі крыж і іншыя рытуальныя рэчы. Апошнімі каласамі ўпрыгожвалі косы і сярпы. Апошнія каласы (сем, дзевяць, дванаццать, трыццать, сорак) пакідалі на полі, бо лічылі, што менавіта ў іх знаходзіцца асаблівая пладаносная сіла, якая адродзіць ніву на наступны год. Сноп з апошніх каласоў перавязвалі чырвонай стужкай (поясам-абярэгам) і неслі ў хату, ставілі ў чырвоным куце. У дзень Раства Багародзіцы (21 верасня) абраз Дзевы Марыі ў хаце ўпрыгожвалі каласамі, якія збіралі на полі апошнімі. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Колас ў культуры славян заўсёды быў сімвалам пладаноснасці, дабрабыту, багацця, шчасця. Згодна з паданнем, каласы раслі адным кустом ад самай зямлі, але жнейкі... |
|