У Мінскім раёне створаны біялагічны заказнік "Сакаліны". 21.by

У Мінскім раёне створаны біялагічны заказнік "Сакаліны"

24.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Біялагічны заказнік мясцовага значэння "Сакаліны" плошчай 20,9 га створаны ў Мінскім раёне. Пра гэта паведаміў спецыяліст па экалагічнай адукацыі грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Руслан Шайкін.

Заказнік, размешчаны на ўскрайку гарадскога пасёлка Мачулішчы, павінен дапамагчы захаваць і вывучыць унікальнае каланіяльнае паселішча пустальгі звычайнай. Гэта птушка з сямейства сакаліных занесена ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Прыродны комплекс уключае каштоўныя ўчасткі хваёвага лесу і сухадольнага лугу, дзе сустракаюцца рэдкія віды птушак, земнаводных і раслін: драч, пустальга звычайная, зялёны дзяцел, чаратовая жаба, асака ценявая.

Ірына ЮДЗІНА, "Мінск—Навіны".

"Мінск—Навіны".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Біялагічны заказнік мясцовага значэння "Сакаліны" плошчай 20,9 га створаны ў Мінскім раёне. Пра гэта паведаміў спецыяліст па экалагічнай адукацыі грамадскай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика