ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

25.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гельмут Коль раскрытыкаваў прыняцце Грэцыі ў еўразону

Былы канцлер ФРГ Гельмут Коль заявіў, што прыняцце Грэцыі ў еўразону было памылкай і што, калі б ён узначальваў нямецкі ўрад, гэтага б не адбылося. Зараз, аднак, паводле меркавання Коля, ФРГ павінна зрабіць усё магчымае, каб выратаваць Грэцыю, дэфолт якой пацягне развал Еўропы.

У Дзень незалежнасці ў Кіеве забаранілі марш апазіцыі

Прыхільнікам Юліі Цімашэнкі не атрымалася прарваць міліцэйскія кардоны ў цэнтры Кіева. Апазіцыя заклікала прыхільнікаў далучыцца да ўдзельнікаў канцэрта з нагоды 20-годдзя незалежнасці на Майдане Незалежнасці ў сераду ўвечары.

У шматлікіх гарадах Украіны сілы, якія падтрымліваюць Юлію Цімашэнку і іншых апазіцыйных палітыкаў, збіраліся выйсці на мітынгі з крытыкай прэзідэнта Віктара Януковіча. Але праз суды ў Кіеве, Адэсе, Харкаве і Роўне правядзенне акцый было ці наогул забаронена, ці абмежавана ў часе і месцы. Гэтыя рашэнні былі прыняты па просьбе мясцовых улад, якія палічылі, што палітычныя акцыі перашкодзяць грамадзянам святкаваць Дзень незалежнасці.

Пасля дазволенага ўладамі мітынгу каля помніка Шаўчэнку ў цэнтры Кіева пратэстуючыя паспрабавалі прайсці да адміністрацыі прэзідэнта, каб перадаць сваю петыцыю. Аднак шлях дэманстрантам заступілі супрацоўнікі спецпадраздзялення "Беркут" МУС Украіны. Паміж прыхільнікамі экс-прэм'ера і міліцыяй пачаліся сутычкі. Апазіцыянерам удалося прарваць вонкавае ачапленне, аднак другі міліцэйскі заслон, узброены шчытамі і дубінкамі, натоўп спыніў. Як заявілі прадстаўнікі апазіцыі, супраць дэманстрантаў у цэнтры Кіева выкарысталі слёзацечны газ.

Іран падаў на Расію ў суд за адмову паставіць С-300

Іран звярнуўся ў міжнародны суд у сувязі з адмовай Расіі выканаць кантракт на пастаўку зенітных ракетных комплексаў С-300, паведамляюць інфармагенцтвы.

Тэгеран лічыць, што пастаўкі С-300 не падпадаюць пад рэзалюцыю Савета бяспекі ААН, якая забараняе імпарт шэрагу відаў узбраенняў у краіну. У выпадку задавальнення іску ў Расіі з'явіцца юрыдычны козыр, які дазваляе паставіць Ірану комплексы, лічыць прадстаўнік Тэгерана ў Маскве. У якую менавіта міжнародную інстанцыю звярнуўся з іскам Іран, не паведамляецца. Хутчэй за ўсё, гаворка ідзе пра Міжнародны суд ААН, адной з задач якога з'яўляецца ўладжванне міжнародных спрэчак.

Журналіст раскрыў нацысцкае мінулае заснавальніка ІKЕА

Заснавальнік ІKЕА Інгвар Кампрад праходзіў у дакументах службы дзяржбяспекі Швецыі падчас Другой сусветнай вайны як актыўны нацыст. Пра гэта паведамляе Stосkhоlm Nеws.

Новыя факты біяграфіі Кампрада, пра сувязь якога са шведскімі ўльтраправымі было вядома і раней, апублікавала ў сваёй кнізе шведскі журналіст Элізабэт Осбрынк. Як удалося высветліць, служба дзяржбяспекі Швецыі завяла на Кампрада асабістую справу ў 1943 годзе, калі яму было 17 гадоў. У справе гаварылася пра тое, што ён прыцягвае ў шэрагі шведскіх нацыстаў новых членаў. Акрамя таго, Осбрынк, як паведамляе Thе Lосаl, піша, што Кампрад падтрымліваў кантакты з адным з лідараў шведскіх ультраправых Пэрам Энгдалам і пасля вайны. Пра тое, што Кампрад выказваў сімпатыі да ўльтраправых, стала шырока вядома ў 1990-е гады. Сам прадпрымальнік звязваў свае погляды з падлеткавай блытанінай у галаве і называў іх несур'ёзнымі.

"АЎТаВАЗ" пераманіў да сябе галоўнага дызайнера Vоlvо і Mеrсеdеs

Стыў Маццін з 1 кастрычніка стане галоўным дызайнерам найбуйнейшага расійскага вытворцы легкавых аўтамабіляў "АЎТаВАЗ". Раней ён 17 гадоў з'яўляўся супрацоўнікам кампаніі Mеrсеdеs, дзе распрацоўваў дызайн экстэр'еру аўтамабіляў А-класа, S-класа. Потым 4 гады працаваў на пасадзе віцэ-прэзідэнта па дызайне Vоlvо Kаr.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Іран падаў на Расію ў суд за адмову паставіць С-300 Іран звярнуўся ў міжнародны суд у сувязі з адмовай Расіі выканаць кантракт на пастаўку зенітных ракетных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика