437 мільярдаў рублёў канфіскаваны ў валютчыкаў
25.08.2011
—
Новости Общества
|
Такі папярэдні вынік барацьбы з чорным рынкам валюты ў Магілёўскай вобласці. Ад пачатку сакавіка вядуць актыўную працу па супрацьдзеянні незаконным валютным аперацыям супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю Магілёўскага УУС і ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК Магілёўскай вобласці. У выніку выяўлена 98 парушэнняў парадку валютных абменных аперацый. Пад крымінальны пераслед трапілі чатыры чалавекі. Затрыманні адбыліся ў Бабруйску і Асіповічах, сярод парушальнікаў ёсць мінчане. За канфіскаваныя грошы ў амаль палову мільярда рублёў можна было б, напрыклад, набыць аўтобус альбо укамплектаваць камп'ютарныя класы для некалькіх школ. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута больш за два дзясяткі чалавек, якія скарысталіся паслугамі валютчыкаў. Як вядома, у такіх кліентаў не толькі канфіскуюць грошы, але і прызначаюць штраф у памеры да 100 базавых велічынь. Алена Казлова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такі папярэдні вынік барацьбы з чорным рынкам валюты ў Магілёўскай вобласці. Ад пачатку сакавіка вядуць актыўную працу па супрацьдзеянні незаконным валютным... |
|