Веды "даражэюць"
25.08.2011
—
Новости Общества
|
Міністэрствам адукацыі зацверджаны памер платы за карыстанне школьнымі падручнікамі ў 2011/2012 навучальным годзе. Як і ў папярэднія гады, бацькі будуць аплачваць толькі 50 працэнтаў ад кошту школьных падручнікаў. Тым не менш для сем'яў старшакласнікаў падручнікі атрымліваюцца зусім не танныя. Асабліва гэта адчуюць бацькі, у якіх у сям'і двое дзяцей-школьнікаў. Для першакласнікаў карыстанне камплектам падручнікаў будзе каштаваць 19 750 рублёў. Для вучняў 2-х класаў — 17 260 рублёў, для 3-х класаў — 15 330 рублёў, для 4-х — 15 740 рублёў, для 5-х — 14 480 рублёў, 6-х — 18 910 рублёў, 7-х — 25 970 рублёў, 8-х — 35 590 рублёў, 9-х — 41 150 рублёў, 10-х — 34 240 рублёў і 11-х — 29 900 рублёў. У адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі, ад унясення платы за карыстанне падручнікамі вызваляюцца: навучэнцы санаторных школ-інтэрнатаў, спецыяльных вучэбна-выхаваўчых і спецыяльных лячэбна-выхаваўчых устаноў адукацыі; асобы з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця; дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без бацькоўскай апекі; дзеці-інваліды ва ўзросце да 18 гадоў і інваліды з дзяцінства; асобы, якія засвойваюць змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, хворыя на анкалагічныя захворванні ці хворыя на туберкулёз; дзеці з сем'яў, якія ў адпаведнасці з заканадаўствам атрымліваюць дзяржаўную дапамогу на дзяцей ва ўзросце, старэйшым як 3 гады; навучэнцы з сем'яў, у якіх адзін ці абодва бацькі з'яўляюцца інвалідамі І ці ІІ груп і некаторыя іншыя катэгорыі. Для навучэнцаў са шматдзетных сем'яў (тры і больш дзяцей) плата за карыстанне падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі зніжаецца на 50 працэнтаў ад устаноўленай платы. Для прыняцця рашэння аб бясплатным карыстанні падручнікамі або зніжэнні платы за карыстанне падручнікамі з бацькоў школьнікаў запрошваюцца даведкі аб памеры прызначанай дапамогі на дзяцей ва ўзросце старэйшым як 3 гады і перыядзе яе выплаты, а са шматдзетных сем'яў — аб месцы жыхарства і складзе сям'і. Плата за карыстанне вучэбнай літаратурай уносіцца да 1 кастрычніка ў мясцовыя аддзяленні "Беларусбанка". Надзея НІКАЛАЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міністэрствам адукацыі зацверджаны памер платы за карыстанне школьнымі падручнікамі ў 2011/2012 навучальным годзе. Як і ў папярэднія гады, бацькі будуць аплачваць... |
|