"Заяўкі гандлю па мясе і малацэ мы забяспечваем і будзем забяспечваць". 21.by

"Заяўкі гандлю па мясе і малацэ мы забяспечваем і будзем забяспечваць"

25.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Надзея ДРЫЛА

Аб гэтым учора заявіў журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль ПАЎЛОЎСКІ.

Рост цэн на паліва цягне за сабой рост цэн на мяса

Як вядома, у Беларусі былі павышаны гранічныя адпускныя цэны на мяса.

— Цэны крыху падняліся, яны і будуць расці, — лічыць Васіль Паўлоўскі. — Бо расце кошт паліва, а гэта цягне за сабой і рост выдаткаў на электраэнергію, і транспартныя выдаткі, і ўсё астатняе, што ўваходзіць у сабекошт канечнай прадукцыі. Вось, літаральна на днях, на 3 % падняліся цэны на бензін...

Апошнім часам назіраецца негатыўная тэндэнцыя: беларускую мясную і малочную прадукцыю вывозяць у Расію. Прыязджае расіянін, мяняе грошы на беларускія, ідзе ў краму і затаварваецца. Паводле слоў Васіля Паўлоўскага, на невялікіх расійскіх рынках, якія размяшчаюцца недалёка ад мяжы з Беларуссю, 70% аўтамабіляў, з якіх вядзецца гандаль, — гэта беларускае мяса і малако.

— Гэта, — пракаментаваў намеснік міністра, — звязана з істотнай розніцай у цэнах на акрэсленую прадукцыю. Вы самі бачыце, што сёння дысбаланс у цэнах беларускага і расійскага рынку адчувальны. Мы не дагонім расійскі рынак па цэнах, і да гэтага не трэба імкнуцца, бо цана, дзе зарплата 1000 долараў, і цана, дзе зарплата 100-200-300 долараў, павінны адрознівацца.

З бескантрольным вывазам мяса-малочнай прадукцыі з краіны трэба змагацца, лічаць у міністэрстве.

— Абмежаваць і забараніць прадаваць мяса і малако расіянам мы не можам. Але працуем з гандлем, каб не адпускалі прадукцыю вялікі партыямі.

Васіль Паўлоўскі адзначыў, што прадстаўнікі Мінсельгасхарча сёння вельмі шмат часу праводзяць на рынках нашай краіны. Сочаць за тым, каб і ў прыватніка, і ў дзяржпрадаўца не надта адрозніваліся цэны на аднолькавую прадукцыю.

— Мы былі на рынку, там у дзяржпрадпрыемства цана на мяса ў 2 разы ніжэйшая, чым у прыватніка. Атрымліваецца, што прыватнік здымае халат, набывае ў дзяржсельгасвытворцы мяса і праз два латкі гандлюе тым жа мясам, але ўжо ў два разы даражэй, з "наварочаным" прыбыткам.

У той жа час назіраецца зніжэнне попыту з боку беларускіх спажыўцоў на мясную прадукцыю — у прыватнасці, каўбасы. У крамах кажуць, што баяцца шмат завозіць, бо каўбаса мае вызначаны тэрмін рэалізацыі. Гэтым спадар Паўлоўскі патлумачыў беднасць асартыменту мясной прадукцыі, якая назіраецца апошнім часам на прылаўках.

— У цэлым запыты гандлю па мясе і малацэ айчынныя прадпрыемствы як забяспечвалі, так і будуць забяспечваць, — супакоіў намеснік міністра. — Тыя аб'ёмы, якія гандаль просіць ад нашых прадпрыемстваў, мы ў стане забяспечыць.

"Экспартаваць зерне мы не плануем"

Да канца гэтага тыдня беларускія аграрыі павінны завяршыць масавую ўборку зерневых каласавых культур. Па папярэдніх прагнозах, валавы збор збожжа сёлета складзе каля 8 млн тон.

— Сёння ўжо сабрана 7,45 млн тон збожжа, засталося сабраць яшчэ 250-300 тысяч тон, — удакладніў намеснік міністра. — Цяперашні ўраджай збожжа для гэтага кліматычнага года нядрэнны.

На пытанне, ці плануе Беларусь экспартаваць збожжа, спадар Паўлоўскі адказаў, што не.

— Мы павінны ў першую чаргу забяспечыць збожжам уласныя патрэбы — патрэбы жывёлагадоўлі, — адзначыў намеснік міністра. — Для нас больш выгадна збожжа накіраваць на камбікармы, а экспартаваць ужо мяса-малочную прадукцыю.

У той жа час ён дадаў, што Беларусь працягне экспартаваць насенне збожжавых культур, перш за ўсё ў Расію і Казахстан. Гэта перспектыўны накірунак для нашай краіны. Што тычыцца імпарту збожжа, то Васіль Паўлоўскі паведаміў, што аб'ём закупкі пшаніцы будзе адпавядаць узроўню мінулага года.

— Летась мы закупілі 6 тыс. тон пшаніцы больш моцных сартоў для хлебапячэння. Сёлета плануецца закупіць парадку 6-10 тыс. тон. Калі будзе патрэбна дадатковае збожжа для камбікормавай прамысловасці, то таксама будзем імпартаваць, але пакуль што мы не бачым такой неабходнасці.

Дэфіцыту грэчкі ў Беларусі не будзе

У адпаведнасці з даручэннем урада Мінісельгасхарчам былі распрацаваны мерапрыемствы па забеспячэнні насельніцтва крупянымі культурамі ў поўным аб'ёме.

— Гэтыя заданні даведзены да абласцей і вытрыманы, — пераканаў Васіль Паўлоўскі. — Мы плануем сабраць каля 40 тысяч тон зерня грэчкі. У сувязі з павелічэннем аб'ёмаў Дэпартаментам хлебапрадуктаў уведзены дадатковыя магутнасці па перапрацоўцы круп грэчкі. Так што няхай насельніцтва не перажывае, патрэбнасці ў грэчцы сёлета будуць цалкам задаволены.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым учора заявіў журналістам намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль ПАЎЛОЎСКІ. Рост цэн на паліва цягне за сабой рост цэн на мяса Як...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика