Гаспадар першамайскіх кар'ераў. 21.by

Гаспадар першамайскіх кар'ераў

25.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тры гады таму каля вёскі Першамайск дзевяць кар'ераў рознага памеру ўзяў у арэнду Міхаіл Уладзіміравіч Луцкі. З 20 гектараў воднае люстэрка складае каля 14. Аб'ява на ўездзе: "Фермерская гаспадарка "Луцкае". Збор, ягад, грыбоў, лоўля рыбы толькі з дазволу".

У розных рыбгасах былі куплены малькі шчупака, карпа, амура, таўсталобіка і нават некалькі зусім рэдкага для нашай мясцовасці весланоса. Радзіма гэтай рыбы — Амазонка, а Луцкі вырашыў паспрабаваць гадаваць яе ў нашым клімаце.

Думала, што запускаць шчупака разам з іншымі рыбамі нельга. Аказалася, што наадварот. Каб былі заселены ўсе "паверхі" вадаёма, патрэбны розныя віды рыбы. Толькі карп запускаецца вагою 25-30 грамаў, а шчупак — зусім мальком. У выніку за лета карп вырасце да 350 грамаў, а шчупак — да 700 грамаў.

Патрэбныя веды ў Міхаіла Уладзіміравіча былі. Ён па прафесіі заатэхнік. Хоць шмат што давялося вывучаць нанава...

А рыбачыць ён любіў з дзяцінства — вырас каля ракі ў вёсцы Рубель. Бізнэс-план па рыбагаспадарчай дзейнасці напісалі яму ў Цэнтры сельскага развіцця Століна. Тры гады ўкладваў сродкі ў сваю дзейнасць — купляў малькоў, корм для рыбы, даглядаў вадаём.

— Менавіта столькі часу трэба, каб пабачыць аддачу ад гэтай справы, — апавядае гаспадар. — Карп нерасціцца толькі на трэцім годзе, а таўсталобіку ды амуру наогул трэба сем гадоў. Каб ікрынка стала мальком, трэба год. А пасля яшчэ год, каб набраў вагу грамаў пад чатырыста.

Мінулай восенню Міхаіл Уладзіміравіч папоўніў свой вадаём яшчэ і карпа-карасём.

Карміў рыбу спецыяльным кормам, які набываў у Пінску. Пасля перайшоў на пшаніцу, трыцікале. Аднак зараз тона збожжа каштуе адзін мільён трыста рублёў, таму стаў набываць адходы ад пшаніцы і таго ж трыцікале.

Зусім нядаўна Міхаіл Уладзіміравіч аб'явіў аб рыбалцы. Пуцёўка на суткі каштуе 30 тысяч рублёў. Максімальная вага рыбы, якую можа злавіць чалавек, — пяць кілаграмаў.

На рыбалку прыязджаюць у асноўным з Пінска, Жыткавіч. З нашага раёна рыбакоў няшмат. Ахвотнікі парыбачыць самі выбіраюць месца. Гаспадар толькі паказвае, дзе якая рыба водзіцца.

— Вось гэтую мясціну лешч аблюбаваў, — праводзіць экскурсію Міхаіл Луцкі. — Нават не ведаю, чаму: здаваў ваду на аналіз — усюды аднолькавая, а яму толькі тут падабаецца.

Рыба добра ловіцца на донную вуду з кармушкай, на спінінг шчупак добра бярэцца. З веліканаў, вылаўленых у кар'ерах, — шчупак на восем кілаграмаў. Амуры паказваюць свае спінкі толькі ў добрае надвор'е. Яны дасягаюць 70-80 сантыметраў. Асноўная маса карпаў — па тры-чатыры кілаграмы.

Пабывалі на вадаёмах госці з Германіі, Італіі, Польшчы.

Падтрымлівае гаспадар сувязь з міліцыяй і дзякуе ёй за дапамогу. Бо адпачывальнікі бываюць самыя розныя: парушаюць правілы знаходжання на тэрыторыі фермерскай гаспадаркі, прыродаахоўныя заканадаўчыя дакументы і не слухаюць пераканаўчых просьбаў.

Хоць у апошні час людзі ўжо звыкліся, што ў гэтых месцаў ёсць свой гаспадар, што парушаць парадак не дазваляецца, але пасля рыбакоў заўжды застаецца смецце, якое адразу ж прыбіраюць вартаўнікі.

У фермерскай гаспадарцы, акрамя Міхаіла Уладзіміравіча і яго сына, працуюць яшчэ тры вартаўнікі. Уладанні не пакінеш без нагляду.

Гэтай вясною на невялікім востраве, які ўтварыўся паміж кар'ерамі, пасадзіў невялікі сад — каля 50 яблынь.

Ёсць жаданне паставіць сваю вяндлярню, каб адразу свежую рыбу адпраўляць на перапрацоўку. Аднак пакуль гэта толькі мары, бо не можа атрымаць дазвол на такі від дзейнасці.

Таццяна СЕГЕН, фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры гады таму каля вёскі Першамайск дзевяць кар'ераў рознага памеру ўзяў у арэнду Міхаіл Уладзіміравіч Луцкі. З 20 гектараў воднае люстэрка складае каля 14....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика