Жыта, пшаніца, ячмень. 21.by

Жыта, пшаніца, ячмень

25.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Жыта — збожжавая расліна, з зерня якой пякуць чорны хлеб. Жытні хлеб — штодзённая ежа нашых продкаў. Славяне здавён звалі жытні хлеб — "хлебушка", а зерне і палеткі — "жыта".

 У культуры ўсходніх славян зерне жыта сімвалізавала бессмяротнасць. Ураджай жыта даваў надзею на шчаслівае, багатае жыццё. Няўрод часам заканчваўся трагічна — галоднай смерцю. Нездарма з палеткамі, засеянымі збожжавымі культурамі, чалавек размаўляў, як з лепшым сябрам. А ў прыказках і прымаўках жыта ды ячмень "прасілі" ў гаспадара: "Сей хоць у пясок, ды ў свой часок".

 Каб атрымаць добры ўраджай жыта, трэба было прыкласці шмат намаганняў. Беражлівыя адносіны да хлеба выхоўваліся ў дзяцей з малодшага ўзросту. Кідаць хлеб заўсёды лічылася вялікім грахом. Непаважлівыя адносіны да хлеба былі недаравальнымі і вельмі строга караліся ў сям'і.

 Да пасеваў жыта заўсёды ставіліся вельмі адказна, выбіралі самы спрыяльны для гэтага дзень. Прыкмячалі: калі пры пасеве жыта ідзе маленькі дождж, то гэта "Бог аб ураджаі вестку дасылае", а калі дождж моцны — лепш з поля з'ехаць, усё адно ўраджаю не будзе.

 У насенне жыта дадавалі попел з печы, каб засцерагчы палеткі ад граду. Фёдар-жытнік — так звалі ў народзе святога Фёдара (29 мая). Гэты дзень лічыўся апошнім тэрмінам для пасеву яравых.

 У творчасці ўсходніх славян жыта — гэта ўдава, а пшаніца — дзеўка ці маладзіца. Цяжкасці пры вырошчванні пшаніцы стварылі вакол яе арэол святасці. Пшанічны хлеб пяклі ў святы і для некаторых іншых асобных святочных падзей, напрыклад, на вяселле (каравай). Для таго, каб быць з ураджаем пшаніцы, раілі сеяць гэту культуру ў час, калі красуе чаромха. Таксама раілі пачынаць сяўбу пшаніцы абавязкова апоўдні.

 Ячмень — адна са старажытных раслін у нашым земляробстве. Як і любая збожжавая культура ва ўсходніх славян ячмень сімвалізаваў урадлівасць, адраджэнне жыцця і яго аднаўленне. Ячмень выкарыстоўвалі для прыгатавання круп, мукі, а таксама корму для жывёлы. Лічыцца, што адным з першых п'янлівых напояў, які навучыліся рабіць людзі, была ячменная брага. Ячмень стараліся сеяць, калі цвіце каліна. У народзе прыкмячалі: дрэнна той ячмень уродзіць, які пасеяны пры заходнім і паўднёва-заходнім ветры.

 Пры пасеве збожжавых гаварылі: "Жыта часць, сеяць цябе час. На сам сабою, Гасподзь Бог мой са мною".

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыта — збожжавая расліна, з зерня якой пякуць чорны хлеб. Жытні хлеб — штодзённая ежа нашых продкаў. Славяне здавён звалі жытні хлеб — "хлебушка", а зерне і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика