Zамор'е
25.08.2011
—
Новости Общества
|
Перавыхаванне папугаямі
Кейптаўнская турма асабліва строгага рэжыму Роllsmооr — па-свойму славутая, тут правёў шэсць з дваццаці сямі гадоў свайго зняволення самы вядомы вязень ПАР — Нэльсан Мандэла. Менавіта тут, у турэмным блоку В 11 гадоў таму стартаваў незвычайны "птушыны" праект па карэкцыі паводзін зняволеных.
У Даласе (штат Тэхас, ЗША) працуе самы шкодны ў свеце рэстаран — "Сардэчны Удар Грыль". Назваўшы свой рэстаран фаст-фуду ў гонар "сардэчнага ўдару", яго заснавальнік — былы трэнер па фітнесе Джон Бэсо і не хаваў, што ў меню там будуць толькі шкодныя, вельмі шкодныя і надзвычай шкодныя па тлустасці і калорыях стравы. Дэвіз рэстарана — "Смак, дзеля якога можна памерці" — кажа сам за сябе. У меню гэтай установы — чатыры віды гамбургераў, якія змяшчаюць ялавічную катлету вагой ад 230 да 910 грамаў. Для аматараў ежы патлусцей ёсць бульба-фры, прыгатаваная на сапраўдным сале, і бургшэр з самай высокай колькасцю халестэрыну сярод усіх страў у свеце (так абвяшчае меню ўстановы). Самай вялікай стравай у меню з'яўляецца бургер Quаdruрlе Bураss Burgеr — у ім 2 фунты мясных катлет, цэлы памідор, палова цыбуліны, 8 кавалкаў сыру і 16 кавалкаў бекону. Усё разам — гэта 8000 калорый. Зрэшты, здзівіць тлустасцю і нездаровасцю страў амерыканскі фаст-фуд ужо даўно нікога не можа. Разынка рэстарана — у атмасферы ўстановы. Так, кожны наведнік, які зрабіў замову, называецца "пацыентам", а афіцыянткі ўяўляюць з сябе медсясцёр. Кожнага "пацыента" "медсястра" праслухоўвае стэтаскопам, кліентам таксама выдаюцца фартухі, якія нагадваюць бальнічныя піжамы. Тым жа, хто важыць больш за 160 кілаграмаў, ад установы прапаноўваецца дадатковая бясплатная страва. Нарэшце, "пацыенты", якія "ўтапталі" патройны ці чацвярны гамбургер, атрымліваюць магчымасць злёгку скінуць тлушч, пакатаўшыся на інвалідным крэсле. Увогуле, рэстаран сумленна кажа, што вядзе людзей наўпрост у бальніцу. Кліенты не супраць, і адбою ад наведнікаў установа не ведае. Чарвякі з... аўтаматаУ горадзе Зеленаградск у Калінінградскай вобласці ўсталяваны аўтамат па продажы чарвякоў. Аўтамат усталяваны на АЗС. Як указваецца ў аб'яве, размешчанай на ім, чарвякі жывыя і прызначаны для рыбалкі. 30 штук можна купіць за 50 расійскіх рублёў. Мясцовым журналістам, якія публікуюць паведамленне пра гэта са спасылкай на аднаго блогера, пакуль не ўдалося праверыць, ці адпавядае рэчаіснасці інфармацыя, размешчаная на аўтамаце. Аўтаматы для продажу дажджавых чарвякоў даўно выкарыстоўваюцца ў ЗША. Зорка "Тытаніка" выратавала маці мільярдэраАскараносная актрыса Кейт Уінслет стала гераіняй у рэальным жыцці, выцягнуўшы з агню 90-гадовую маці прадпрымальніка Рычарда Брэнсана.
90-гадовая нямецкая пенсіянерка (яе імя невядомае) здолела прадухіліць рабаванне яе загараднага дома. Бабулька здолела адбіцца ад траіх зламыснікаў з дапамогай рамы для хады. Інцыдэнт адбыўся непадалёк ад горада Мюнстара. Пажылая немка прагульвалася па доме, калі ўбачыла ў памяшканні патэнцыйных рабаўнікоў — двух мужчын і адну жанчыну. Пенсіянерка накінулася на іх з хадункамі і пачала біць імі зламыснікаў. Неўзабаве яны здолелі выбегчы з хаты і ўцячы з месца здарэння. З дома нічога не знікла. Прадстаўнік мясцовай паліцыі адзначыў, што пенсіянерка праявіла надзвычайную для свайго ўзросту адвагу, аднак падкрэсліў, што сваімі дзеяннямі яна падвергла сваё жыццё небяспецы. Няўдалых рабаўнікоў пакуль злавіць не атрымалася. У 2009 годзе ў Германіі ўжо быў зафіксаваны падобны выпадак. 80-гадовая нямецкая пенсіянерка з горада Бюрштадта кінулася за злодзеем, які выкраў яе сумачку, на веласіпедзе. Пажылая немка не толькі здолела дагнаць злачынца, але і вярнуць сумачку. Злодзей быў затрыманы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Зорка "Тытаніка" выратавала маці мільярдэра Аскараносная актрыса Кейт Уінслет стала гераіняй у рэальным жыцці, выцягнуўшы з агню 90-гадовую маці... |
|